Перайсці да зместу

Закон аб форме кіравання Швецыі 1772 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Закон аб форме кіравання Швецыі 1772 года прадугледжваў самадзяржаўе. Закон быў прапанаваны каралём Густавам III і саслоўі аднагалосна яго ўхвалілі 21 верасня 1772 года. Па законе ўлада ад саслоўяў пераходзіла да караля і эпоха парламентарызму, якая доўжылася полстагоддзя, скончылася. Прыняцце гэтага закона лічыцца бяскроўным дзяржаўным пераваротам. Закон аб саюзе і абароне, прыняты ў 1789, канчаткова пацвердзіў абсалютную ўладу караля. Закон аб форме кіравання праіснаваў да 1809 года, калі каралём Швецыі стаў француз Жан Батыст Бернадот. Але закон захаваўся ў Фінляндыі, якая стала ў тым жа годзе Вялікім Княствам. Імператар Аляксандр I урачыста заявіў на Боргаскім сойме: «Я абяцаў захаваць вашу канстытуцыю, вашы карэнныя законы; ваш сход тут сведчыць пра выкананне маіх абяцанняў». На іншы дзень члены сойма прынеслі прысягу ў тым, што «прызнаюць сваім царом Аляксандра I Імператара і Самадзержца Усерасійскага, Вялікага Князя Фінляндскага, і будуць захоўваць карэнныя законы і канстытуцыі края ў тым выглядзе, у якім яны ў наш час існуюць». Як Закон аб форме кіравання так і Закон аб саюзе і абароне заставаліся ў сіле ўвесь час існавання Вялікага Княства Фінляндскага паколькі яны пацвярджалі форму кіравання Імператара ўсерасійскага - самадзяржаўе. Ніводны паслядоўнік Аляксандра I не ўзяўся адкрыта адмяніць яго абяцанне, але ў эпоху русіфікацыі пры Мікалаі II былі спробы зрабіць гэта падзаконнымі актамі - маніфестамі і законамі, які б прама супярэчылі канстытуцыі. Пасля адрачэння імператара ад прастола і адсутнасці прэтэндэнтаў стварылася сітуацыя, якая дазволіла, паводле 38 параграфа канстытуцыі, парламенту абраць вярхоўную ўладу ў краіне, - 6 снежня 1917 года была абвешчана незалежнасць Фінляндыі. У 1919 годзе ў Фінляндыі быў складзены новы закон[1] аб формн кіравання, а Закон аб саюзе і абароне пацверджаны - ён даваў пэўныя гарантыі буржуазіі і сялянству. Некаторыя палажэнні Закона аб саюзе і абароне праіснавалі ў Фінляндыі да 1995 года[2]

Зноскі

  1. Форма кіравання Фінляндыі ў 1919(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2019. Праверана 21 студзеня 2014.
  2. Закон аб адмене асобых прывілеяў саслоўяў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 21 студзеня 2014.