Боргаскі сойм
Боргаскі сойм (фінск.: Porvoon maapäivät або фінск.: Porvoon valtiopäivät, шведск.: Borgå landtdag) — першы саслоўны сход (сойм) прадстаўнікоў народаў Фінляндыі, які адбыўся ў горадзе Борга (цяпер Порва) 10(22) сакавіка — 7(19) ліпеня 1809 года. Сойм быў скліканы на загад Аляксандра I у часе Фінскай вайны.
Боргаскі сойм зацвердзіў шырокую аўтаномію Вялікага Княства Фінляндскага, звязанага з Расійскім імператарскім домам асабістай уніяй. Дэклараваўся намер захаваць рэлігійную адметнасць і шведскія законы ў Фінляндыі.
Ход з’езда
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 1809 года было выдана першае распараджэнне аб скліканні сойма ў Борга. 16 сакавіка расійскі імператар Аляксандр I асабіста адкрыў яго, падпісаўшы напярэдадні маніфест аб дзяржаўным ладзе Фінляндыі. Пры адкрыцці сойма Аляксандр I, седзячы на адмысловым троне, выступіў з прамовай па-французску, у якой, паміж іншым, сказаў: «Я абяцаў захаваць вашу канстытуцыю (фр.: votre constitution), вашы карэнныя законы; ваш сход тут сведчыць аб выкананні маіх абяцанняў». На іншы дзень члены сойма прынеслі прысягу ў тым, што «прызнаюць сваім царом Аляксандра I Імператара і Самадзержца Усерасійскага, Вялікага Князя Фінляндскага, і будуць захоўваць карэнныя законы і канстытуцыі (фр.: lois fondamentales et constitutions) края ў тым выглядзе, у якім яны ў наш час існуюць»[1]. Сойму прапанавалі чатыры пытанні — пра войска, падаткі, манету і пра заснаванне правячага савета; пасля абмеркавання іх дэпутаты былі распушчаны. Пастановы сойма ляглі ў аснову арганізацыі кіравання краінай, хоць і не ўсе хадайніцтвы земскіх чыноў былі задаволены. Адносна войска было пастаноўлена захаваць пасяленную сістэму. Адносна падатковай і фінансавай сістэмы вялікага княства імператар наогул абвясціў, што яны будуць выкарыстоўвацца толькі на патрэбы самой краіны. Грашовай адзінкай прыняты расійскі рубель (да 1860, калі была ўведзена фінляндская марка). Аляксандр I зрабіў заяву аб тым, што падымае Фінляндыю да ўзроўню «нацыі сярод нацый», гэта значыць фактычна прызнаў вялікае княства фінскай нацыянальнай дзяржавай.
Характэрна, што законы, якія імператар паабяцаў захаваць, былі ў тым жа годзе адменены ў самой былой метраполіі — у Швецыі. Палажэнне з гэтых законаў згадваецца ў абвяшчэнні незалежнасці Фінляндыі ў 1917 годзе. Некаторыя з іх дзейнічаюць і ў наш час[2].
Памятныя матэрыялы
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2009 года манетным дваром Фінляндыі (Ванта) былі выпушчаны памятныя манеты «200 гадоў фінскаму ўраду». Манета наміналам 2 еўра адчаканена са серабра 925-й спробы, мае вага — 38,6 г, дыяметр — 25,5 мм. Тыраж — 15 000 шт. (Proof), 5 000 шт.(BU). Аўтар малюнка для манеты Рэя Паавілайнен[3].
Зноскі
- ↑ Падобнай прысязе не было маральных перашкод, паколькі кароль Швецыі Густаў IV Адольф толькі што быў адхілены ад улады.
- ↑ http://www.finlex.fi/fi/laki/ajantasa/ Архівавана 10 чэрвеня 2019. Пералік законаў Фінляндыі паводле гадоў прыняцці
- ↑ 10 еўра, Фінляндыя (200 гадоў фінскаму ўраду) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Osmo Jussila (2004): Suomen Suuriruhtinaskunta 1809—1917. ISBN 951-0-29500-0.
- Eino Jutikkala & Kauko Pirinen (2002): Suomen historia. ISBN 951-0-27217-5.
- Matti Klinge (1997): Keisarin Suomi. ISBN 951-50-0682-1.
- Seppo Zetterberg (2003): Suomen sota. Teoksessa: Zetterberg, S. (toim.) Suomen historian pikkujättiläinen, s. 361—372. ISBN 951-0-27365-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Боргаскі Сойм (руск.)
- YLE Elävä arkisto: Porvoon valtiopäivät 1809 (фін.) — відэа ад канала YLE