Перайсці да зместу

Замак Локет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Локет
Hrad Loket
50°12′28″ пн. ш. 12°45′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Горад Локет
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і раманскі стыль[1]
Першае згадванне 1234
Дата заснавання XIII стагоддзе[1]
Статус Помнік культуры
Сайт hradloket.cz/ru/
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ло́кет (чэшск.: Loket) — каменны замак у Чэхіі, прыкладна за 120 км на захад ад Прагі, каля горада Карлавы Вары. Сваю назву атрымаў ад слова «локаць». Форму сагнутай рукі нагадвае лукавіна ракі Огржэ, на беразе якой стаіць Локет. Згодна з адной з версій замак узведзены як пагранічная крэпасць.

У пісьмовых крыніцах замак упершыню згадваецца ў 1234 годзе. Пытанне аб тым, хто з уладароў Чэхіі заснаваў крэпасць, да гэтага часу застаецца дыскусійным. Сярод магчымых заснавальнікаў называюць князя Уладзіслава II, караля Пржэмысла Отакара I і караля Вацлава I.

У сярэднія вякі Локет набыў важнае стратэгічнае значэнне як непрыступная крэпасць на мяжы з германскімі землямі, але пасля абрання Карла IV імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, страціў значэнне пагранічнай заставы. У той жа час яго значэнне не паменшылася: ён захаваў за сабой статус рэзідэнцыі чэшскіх каралёў. Пры сыну Карла IV Вацлаву IV Локет працягваў пашырацца і стаў яшчэ большай крэпасцю.

У XV стагоддзі імператар Жыгімонт перадаў Локет шляхецкаму роду Шлікаў. Замак паступова прыходзіў у заняпад. У 1822 годзе тут зрабілі турму, якая дзейнічала да 1949 года.

З 1968 года стаў помнікам культуры і адкрыты для наведвання як музей[2]. У замку здымалі фільм «Казіно „Раяль”»[3].

Зноскі