Заходняя Фінляндыя
Выгляд
Заходняя Фінляндыя | |||
---|---|---|---|
фінск.: Länsi-Suomen lääni шведск.: Västra Finland län | |||
|
|||
Краіна | Фінляндыя | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Турку | ||
Дата ўтварэння | 1 верасня 1997 | ||
Дата скасавання | 31 снежня 2009 | ||
Плошча |
|
||
Код ISO 3166-2 | FI-LS | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заходняя Фінляндыя -адна з 6 губерняў (ляні) Фінляндыі з 1998 года па 2009 год. Межавала з губернямі Оўлу, Усходняя Фінляндыя і Паўднёвая Фінляндыя а таксама з Батнічным залівам. 1 студзеня 2010 года губерня была скасавана.[1]
Агульная плошча губерні складала 105 900,72 км², з якіх:
- сухапутная тэрыторыя 74 239, 54 км²
- тэрыторыя ўнутраных вадаёмаў 6 909,15 км²
- тэрыторыя мора 24 752,03 км²
Гістарычныя правінцыі
[правіць | правіць зыходнік]Губерня Заходняя Фінляндыя была створана 1 студзеня 1998 з яб'яднаных губерняў Турку і Поры, Вааса і Цэнтральная Фінляндыя, а такса паўночнай часткі губерні Хяме.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Заходняя Фінляндыя складалася з 7 акруг:
- Паўднёвая Пахьянмаа (фінск.: Etelä-Pohanmaa, шведск.: Sydösterbotten)
- Пахьянмаа (шведск.: Österbotten, фінск.: Pohanmaa)
- Пірканмаа (фінск.: Pirkanmaa, шведск.: Birkaland)
- Сатакунда (фінск.: Satakunta, шведск.: Satakunda)
- Цэнтральная Пахьянмаа (фінск.: Keski Pohjanmaa, шведск.: Mellersta Österbotten)
- Цэнтральная Фінляндыя (фінск.: Keski-Suomi, шведск.: Mellersta Finland)
- Варсінайс-Суомі (фінск.: Varsinais-Suomi, шведск.: Egentliga Finland)
Акругі, ў сваю чаргу, уключалі 142 камуны (на 1.1.2009).
Герб
[правіць | правіць зыходнік]Герб губерні быў складзены з гербаў правінцый Спрадвечная Фінляндыя, Сатакунта, Похьянмаа, сабраных разам.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт губернскага кіравання Архівавана 10 красавіка 2003.