Перайсці да зместу

Звярынае малако

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Звярынае малако
Жанр народная чароўная казка
Мова арыгінала руская, беларуская і украінская мова
Апублікаваны ў Народныя рускія сказкі[d], Q65498511?, Sbornik Otdi︠e︡lenīi︠a︡ russkago i︠a︡zyka i slovesnosti Imperatorskoĭ akademīi nauk[d], Q65659945?, Q65660050?, Q19221998? і Q65660077?

Звярынае малако — казачны сюжэт, шырока распаўсюджаны ва ўсходніх славян.

У гісторыях пра звярынае малако звычайна распавядаецца пра няверную жонку, сястру ці маці, якія, каб пазбавіцца ад замінаючага ім героя, адпраўляюць яго за звярыным малаком у лес (часам прыкідваюцца хворымі і кажуць, што звярынае малако можа іх вылечыць). Герой пераадольвае перашкоды і дастае звярынае малако альбо сам, альбо пры дапамозе чароўных памочнікаў — выратаваных ім звяроў. У ролі палюбоўніка няслушнай сястры (жонкі, маці), дзеля якога падступная дзяўчына і пасылае брата на пагібель, выступае Агністы цар, разбойнік, змей, вядзьмак, жалезны воўк.

Распаўсюджанасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вядома 74 варыянты рускіх, 46 — украінскіх, 25 — беларускі казак. Сюжэт распаўсюджаны і сярод іншых народаў, найстарэйшыя варыянты якога зафіксаваныя ў сярэднявечнай літаратуры. Сляды гэтага сюжэту адзначаліся даследчыкамі ў «Старэйшай Эдзе». Інакш называецца «Няверная жонка» або «Няшчырая хвароба»[1].

Зноскі

  1. Будур Н. В. Звериное молоко // Сказочная энциклопедия / общ. ред. Н. В. Будур. — М.: Олма-Пресс, 2005. — С. 545. — 162–163 с. — ISBN 5-224-04818-4.