Перайсці да зместу

Калінінградскі паўвостраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Земландскі паўвостраў)
Карта паўвострава
Бераг паўвострава каля Светлагорска

Калінінградскі паўвостраў (Земландскі, Самбійскі паўвостраў) — паўвостраў ва Усходняй Еўропе, на тэрыторыі Калінінградскай вобласці.

Паўвостраў знаходзіцца на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора і падзяляе прэснаводны Калінінградскі (Віслінскі) заліў з Прыморскай бухтай і марскую Гданьскую бухту на паўднёвым захадзе з прэснаводным Куршскім залівам і адкрытым Балтыйскім морам на паўночным усходзе. У паўночнай частцы паўвострава знаходзяцца мысы Таран, на якім размяшчаецца маяк, і Гвардзейскі. На паўвостраве шмат рэк, найбуйнейшыя з якіх Прэголя, якая ўпадае ў Калінінградскі заліў, і Нельма, якая ўпадае ў Прыморскую бухту.[1] Іншыя рэкі: Алейка.

Паўвостраў у старажытнасці быў заселены прускім племем самбаў, па якім і атрымаў сваю першапачатковую назву — Самбія (Самбійскі паўвостраў). Пасля Вялікай Айчыннай вайны Самбійскі паўвостраў увайшоў у склад СССР і атрымаў новую назву — Калінінградскі паўвостраў; старыя назвы Земландскі паўвостраў і Самбійскі паўвостраў таксама часта выкарыстоўваюцца і ў наш час.

Зноскі

  1. [1] Калининград. Маштаб: 1 : 500 000. Выданне 1988 г. (руск.)
  • Кучерявый П. П., Фёдоров Г. М. География Калининградской области. — Калининград: Калининградское книжное издательство, 1989. С. 33 — 35.