Злыдні (мультфільм)
Злыдні | |
---|---|
Жанр | казка |
Аўтары сцэнарыя | |
Кампазітары | |
Краіна | |
IMDb | ID 0800276 |
«Злыдні» — расійска-ўкраінскі анімацыйны фільм 2005 года рэжысёра Сцяпана Коваля паводле гуцульскай народнай казкі, зроблены ў пластылінавай тэхніцы. Уваходзіць у цыкл «Гара самацветаў », які складаецца з 87 анімацыйных фільмаў, кожны з якіх прадстаўляе пэўную нацыянальную народную казку.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
У Карпатах жыве сям’я — Пятро ды Марычка. У іх ёсць дзеці, а таксама багатая гаспадарка, у якой і жывёла, і гарод. Пётр і яго жонка — людзі працавітыя, і суседзі моцна зайздросцяць іх дастатку. Але аднойчы гаспадарка Пятра і Марычкі пачала развальвацца і, як высветлілася, ва ўсім вінаватыя злыдні, якія пасяліліся ў іх доме.
Пётр вырашае вывесці іх з хаты: ён выманьвае іх ігрой на дудзе і пакідае ў глыбокай яміне. Але ноччу злыдні выбіраюцца з ямы. На наступны дзень сям’я аднаўляе гаспадарку. Марычка ідзе ў лес па грыбы, каб наляпіць з іх клёцак на абед. Яна знаходзіць велізарны грыб і прыносіць яго дадому, але аказваецца, што гэта быў зусім не грыб, але тыя ж злыдні. З-за іх зноў разбураецца гаспадарка Пятра і Марычкі. Пётр у другі раз бярэцца за дуду і заманьвае іх у глыбокае возера. У возеры злыдні прымаюць аблічча рыбіны. На наступны дзень дзеці Пятра і Марычкі ідуць на рыбалку, ловяць злыдняў і ў выглядзе вялізнай рыбіны прыносяць іх дадому. Цяпер гаспадарка цалкам разбурана, і Пётр у роспачы вырашае абмяняць дуду на бутэльку гарэлкі. Злыдні цікавяцца, што гэта, і хочуць паспрабаваць. Яны залазяць у бутэльку, і Марычка закрывае бутэльку коркам, а Пятро адносіць яе ў дальняе балота.
Гаспадарка Пятра і Марычкі становіцца яшчэ лепшай, чым была, і зайздрослівыя суседзі вырашаюць вярнуць ім злыдняў. Яны адпраўляюцца на балота і дастаюць бутэльку. Выпусціўшы злыдняў на волю, яны падбухторваюць іх ісці да Пятра і Марычкі. Але злыдні вырашаюць застацца ў сваіх выратавальнікаў.
Ролі агучвалі[правіць | правіць зыходнік]
- Юрый Каваленка — Пятро, злыдні, суседзі
- Ірма Вітоўская — Марычка і дзеці
- Яўген Шах — Апавядальнік
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Злыдні на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Злыдні на сайце «КиноПоиск» (руск.)