Зоя Іванаўна Васкрасенская
Зоя Іванаўна Васкрасенская | |
---|---|
Нараджэнне |
15 (28) красавіка 1907 ці 28 красавіка 1907[1] |
Смерць |
8 студзеня 1992[1] (84 гады) |
Месца пахавання | |
Муж | Boris Rybkin[d] |
Партыя | |
Член у | |
Званне | палкоўнік |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зоя Іванаўна Васкрасенская (па мужу — Рыбкіна; руск.: Зо́я Ива́новна Воскресе́нская; 1907—1992) — савецкая разведчыца і дзіцячая пісьменніца. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1968). Палкоўнік МУС. Ганаровая грамадзянка Тульскай вобласці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1928 годзе пераехала ў Маскву і са жніўня 1929 года пачала працаваць у Замежным аддзеле АДПУ — у знешняй разведцы. Член ВКП(б) з 1929 года.
Першая паездка на разведвальную працу — у Харбін, дзе лічылася сакратаром сіндыката «Саюзнафта», на працягу двух гадоў паспяхова выконвала адказныя разведзаданні падчас найвострай барацьбы на КВЧ.
З 1932 г. узначальвала Замежны аддзел пастаяннага прадстаўніцтва АДПУ ў Ленінградзе.
Пазней была на разведвальнай працы ў Латвіі, Германіі і Аўстрыі.
З 1935 па 1939 год — намеснік рэзідэнта разведкі НКУС у Фінляндыі. Афіцыйна выконвала абавязкі кіраўніка прадстаўніцтва «Інтурыста» ў Хельсінкі. У далейшым Васкрасенская-Рыбкіна ўзаемадзейнічала з П. А. Судаплатавым (будучым начальнікам спецыяльнага ўпраўлення НКУС).
У Маскву вярнулася перад вайной з Фінляндыяй і занялася аналітычнай працай у разведцы пад кіраўніцтвам П. М. Фіціна. Стала адным з асноўных аналітыкаў разведкі. Да яе сцякаліся важныя звесткі, у тым ліку ад прадстаўнікоў вядомай «Чырвонай капэлы» — такіх, як «Старшына» (Хара Шульцэ-Бойзен) і «Корсіканец» (Арвід Харнак). З восені 1940 года ўдзельнічала ў апытаннях, а пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны і падрыхтоўцы да закіду ў нейтральныя краіны А. С. Нялідава.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны займалася падборам, арганізацыяй. навучаннем і перакідкай за лінію фронту разведвальных і дыверсійных груп.
З канца 1941 па сакавік 1944 г. знаходзілася ў Швецыі ў якасці прэс-сакратара савецкага пасольства разам з мужам, які працаваў дарадцам пасольства і рэзідэнтам. Паслом у Швецыі была А. М. Калантай.
Зноскі
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Тульскай губерні
- Памерлі 8 студзеня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Асобы
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР
- Разведчыкі СССР
- Асобы на марках