Зялёны пояс (экалагічны рух)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рух Зялёны пояс (англ.: Green Belt Movement) — няўрадавая арганізацыя, якая першапачаткова займалася аднаўленнем знішчаных лясоў Кеніі. У наш час дзейнічае на ўсім афрыканскім кантыненце.

Рух заснаваны Вангары Маатаі (1940—2011) у 1977 годзе; за сваю дзейнасць у гэтым руху Маатаі ў 2004 годзе стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

За 25 гадоў свайго існавання ўдзельнікі гэтага руху, галоўным чынам жанчыны, пасадзілі больш за 20 мільёнаў дрэў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]