Зінаіда Макараўна Ільіна
Зінаіда Макараўна Ільіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 2014 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1999) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Зінаіда Макараўна Ільіна (28 жніўня 1937, в. Зарэчча Аршанскага раёна Віцебскай вобласці — 25 снежня 2014) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і кіравання ў аграпрамысловым комплексе. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар эканамічных навук (1999), прафесар (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959). З 1973 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1976 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1980 года загадчыца сектара, з 1991 года загадчыца аддзела Інстытута аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З 2008 года загадчыца аддзела Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Работы па тэорыі і метадалогіі нацыянальнай харчовай бяспекі, уключаючы механізмы яе дасягнення на аснове ўласнай вытворчасці сыравіны і харчавання, а таксама збалансаванасць прадуктовых рынкаў на нацыянальным і рэгіянальных узроўнях. Даследуе асновы рынкавых адносін, прынцыпы і заканамернасці фарміравання аграрнай палітыкі, арыентаванай на забеспячэнне харчовай бяспекі, устойлівасць развіцця сельскай тэрыторыі; праблемы інавацыйнага развіцця, удасканаленне знешнеэканамічных адносін у аграрнай сферы; фарміраванне і функцыянаванне збалансаваных рынкаў сыравіны і харчавання; эфектыўнасць і канкурэнтаздольнасць вытворчасці, які забяспечвае харчовую незалежнасць краіны; перспектывы развіцця ўнутранага харчовага рынку; тэндэнцыі і заканамернасці функцыянавання сусветных рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання; праблемы замяшчэння імпарту і развіцця экспартнага патэнцыялу аграпрамысловага комплексу; рацыянальнае размяшчэнне і паглыбленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; развіццё аграбізнесу і прадпрымальніцтва ў аграрнай сферы.
Аўтар 280 навуковых прац, у т. л. 32 манаграфій.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2007 года за цыкл работ «Харчовая бяспека: тэорыя, метадалогія, практыка». Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2004).
Выбраныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Научные основы импортозамещения : На примере импортозамещения продукции АПК / [З. М. Ильина, к.э.н., И. В. Мирочицкая, к.э.н., проф., Г. П. Остапенко, к.э.н., В. С. Тонкович, к.э.н., проф.]. — Минск : БГЭУ, 1999. — 165, [2] с. : ил. ; 21 см.
- Научные основы продовольственной безопасности. — Мн., 2001.
- Продовольственная безопасность: вопросы теории и практики. — Мн., 2004 (в соавт.).
- Продовольственная безопасность: теория, методология, практика. — Мн., 2007.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты: сборник / Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси. Минск: Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси, 2006. 201 с. — С. 28-31; сайт БГАТУ.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зінаіда Макараўна Ільіна ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Памерлі 25 снежня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Дактары эканамічных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці аграрнай навукі
- Эканамісты СССР
- Эканамісты Беларусі