Межаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Межаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 38 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Межава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 3 057
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Ме́жаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Межава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Аршанскага раёна. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шапкаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Івашкава, Калатоўкі, Пісаршчына, Шапкі, Юрцава, пасёлак Юрцава і раз’езд Юрцава)[1]. У 1972 годзе ў склад Малотынскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (вёскі Глінішча, Грабянёва, Гразіна, Зарэчча, Кашына, Лагі, Мальжонкава, Слабодка, Чаркасова і Шэмберава), у склад сельсавета з Высокаўскага сельсавета пералічаны 3 населеныя пункты (вёскі Абухава, Барсукі і Селякта)[2]. 15 мая 1981 года ў склад сельсавета з Малотынскага сельсавета вернуты 6 населеных пунктаў (вёскі Зарэчча, Кашына, Мальжонкава, Слабодка, Чаркасова і Шэмберава)[3]. 21 верасня 1987 года ў склад Высокаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Абухава, Барсукі, Івашкава, Калатоўкі, Пісаршчына і Селякта)[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Запольскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Азярок, Баякоўшчына, Глінішча, Гразіна, Заполле, Зоськава, Ізмайлава, Лагі, Малотынь, Рубашына, Смаляны і Ферма), 11 населеных пунктаў скасаванага Стайкаўскага сельсавета ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Світанак-Орша» (вёскі Аланцьева, Дубніцы, Каменка, Канавалава, Лужкі, станцыя Лужкі, Ляснічыя, Монькава, Свістуны, Стайкі і Стапурэва) і вёскі Івашкава, Калатоўкі Высокаўскага сельсавета[5]. 10 кастрычніка 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя населеныя пункты Слабада і Чарняўскія ліквідаванага Клюкаўскага сельсавета[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3057 чалавек[7], з іх 94,7 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]