КазМунайГаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
АТ «ІЧ «КазМунайГаз»
Тып Акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы Kazakhstan Stock Exchange[d]
Заснаванне 2002
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Умірзак Шукееў (старшыня савета дырэктараў), Сауат Мынбаеў (старшыня ўправы)
Галіна Здабыча, транспартаванне, перапрацоўка нафты і прыроднага газу
Прадукцыя нафта і газ
Абарот 2,3 трлн тэнге (2010 год)
Аперацыйны прыбытак 284 млрд тэнге (2010 год)
Чысты прыбытак
  • 360 млрд (2016)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 89 909 чал. (2016)[2]
Матчына кампанія Самрук-Казына і Нацыянальны Банк Рэспублікі Казахстан[3]
Сайт www.kmg.kz (руск.)

АТ НК «КазМунайГаз» (КМГ, каз.: «ҚазМұнайГаз» ҰК) — казахстанская нацыянальная нафтавая кампанія. Поўная назва — Акцыянернае таварыства «Нацыянальная кампанія КазМунайГаз». Штаб-кватэра — у Астане.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утворана ўказам прэзідэнта Казахстана ад 20 лютага 2002 года шляхам зліцця ЗАТ «ННК „Казахойл“» і ЗАТ «НК „Транспарт нафты і газу“».

У снежні 2011 года было падпісана пагадненне пра ўваходжанне кампаніі ў кансорцыум па распрацоўцы Карачаганакскага нафтагазавага радовішча. Мяркуецца, што пасля продажу 10 % за $3 млрд долі паміж цяперашнімі ўдзельнікамі кансорцыума размяркуюцца наступным чынам: у British Gas і ENI застанецца па 29,25 %, у Chevron — 18 % і ў «Лукойла» — 13,5 %[4].

Уласнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

90 % акцый кампаніі знаходзяцца ў кіраванні АТ «Казахстанскі холдынг па кіраванні дзяржаўнымі актывамі „Самрук-Казына“». 10% акцый КМГ прыналежаць Нацыянальнаму банку Рэспублікі Казахстан.

Старшыня савета дырэктараў — Умірзак Шукееў[5], старшыня ўправы — Сауат Мухаметбаевіч Мынбаеў[6].

Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]

З чэрвеня 2011 года ў Жанаазене праходзіла страйк працоўных з радовішчаў паблізу Жана азена («Узеньмунайгаз») і АктауКаражанбасмунай», таксама даччыная кампанія «КазМунайГаза»). Працоўныя патрабавалі прывядзення заработнай платы ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, паляпшэнняў умоў працы, арганізацыі незалежнага прафзвяза. У выніку страйку некалькі сотняў працоўных былі звольнены, арыштаваны і асуджаны юрыст прафсаюза Наталля Сакалова, лідары прафсаюза Акжанат Амінаў і Куаныш Сісенбаеў і больш 30 актывістаў прафсаюза[7]. З-за пратэстаў Узеньмунайгаз не змог выканаць гадавы план па здабычы нафты.

16 снежня 2011 года, у дзень 20-годдзя незалежнасці Казахстана, працоўныя выйшлі на загадзя абвешчаны мітынг на цэнтральнай плошчы Жанаазена, дзе гарадскія ўлады збіраліся правесці святочную імпрэзу. Надалей тут і ў іншых месцах горада адбыліся масавыя хваляванні, сілавыя структуры адкрывалі агонь[7]. У выніку хваляванняў былі спалены будынкі гарадскога акімата, офіс «Узеньмунайгаза», гасцініца, некалькі будынкаў захоплены пратэстоўцамі[8]. У горад уведзена марская пяхота і бранятэхніка, уведзена надзвычайнае становішча[7].

Зноскі

  1. http://www.kase.kz/files/emitters/KMGZ/kmgzf_2015_cons_rus.pdf
  2. http://www.kmg.kz/upload/corporate_management/equity/2017/AnnualReport2016Rus2.pdf
  3. https://web.archive.org/web/20170316113342/http://www.kase.kz/ru/emitters/show/KMGZ
  4. "КазМунайГаз" получит 10% в Карачаганаке. // ogj.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 26 снежня 2011.
  5. В Мангистауской области началась многотысячная забастовка нефтяников: Общество, 5 марта 2010(недаступная спасылка)
  6. Мынбаев возглавил "КазМунайГаз". // tengrinews.kz. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 2013-7-9.
  7. а б в Григорий Туманов.. Погром остается туманным. // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 19 снежня 2011.
  8. Жанаозен, Казахстан: военные открыли огонь по демонстрантам(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012. Праверана 25 красавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]