Перайсці да зместу

Казялец паўзучы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казялец паўзучы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ranunculus repens L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18642
NCBI  137665
EOL  594867
GRIN  t:30841
IPNI  162626-3
TPL  kew-2526688

Казяле́ц паўзу́чы (Ranunculus repens) — расліна сямействы Казяльцовыя, від роду Казялец, якае расце ў Еўропе, Азіі і Паўночна-заходняй Афрыцы. Расце на вільготных, зацененых, наносных глебах: па берагах рэк і азёр, на вільготных сенажацях, у хмызняковых зарасніках, на лясных балотах, па палях і агародах[3].

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Казялец паўзучы — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-50 см з кароткім галінастым карэнішчам.[4] Сцябло ўзыходнае ці сцелістае, якое ўкараняецца ў вузлах, тоўстае, сакавітае, голае ці коратка апушанае[5].

Прыкаранёвае лісце чаранковае, трайчастае, складаецца з ромбападобна-яйкападобных, глыбока трайчастараздзельных, нераўназубчастых лісточкаў. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае, трайчастараздзельнае[5].

Кветкі двухполыя, правільныя, з пяццю адтапыранымі чашалісцікамі, пяццю залаціста-жоўтымі пялёсткамі, шматлікімі тычачкамі і песцікамі. Дыяметр вяночка 2-3 см. Кветканос ясна баразнаваты. Кветкі адзіночныя верхавінныя ці сабраны ў напаўпарасонік[5]. Цвіце з мая да жніўня.[4] Формула кветкі: [6].

Плод — шматарэшак з кароткімі носікамі ў арэшкаў.

Моцна ядавіты.[4]

Распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі СССР акрамя Крайняй Поўначы, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе.[4]

  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 400 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Казялец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Казялец паўзучы
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     

У народнай медыцыне свежую расліну ўжываюць для лячэння скурных захворванняў, напрыклад, мятае свежае лісце прыкладваюць да ран.[4]

Кветкі казяльца паўзучага

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Даведнік травяністых раслін Маскоўскай вобласці Архівавана 12 студзеня 2007. (руск.)
  4. а б в г д Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  5. а б в Казялец паўзучы — Ranunculus repens L.: фатаграфія і апісанне
  6. Экафлора Украіны = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 611. Ranunculus repens L. — Лютик ползучий // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 226. — ISBN 9-87317-128-9
  • Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)