Каліпса (карабель)
«Каліпса» | |
---|---|
HMS J-826 | |
«Каліпса» ў порце Ла-Рашэль, 1999 год | |
Клас і тып судна | класа мінны тральшчык 1 класа (British Yard Minesweeper Mark 1 Class Motor Minesweeper) |
Вытворца | Ballard Marine Railway Company |
Спушчаны на ваду | 21 сакавіка 1942 |
Уведзены ў эксплуатацыю | Люты 1943. Выведзены са складу Каралеўскага флоту Вялікабрытаніі ў 1947 годзе. Перазаложаны на Мальце як грамадзянскае судна «Каліпса». |
Асноўныя характарыстыкі | |
Водазмяшчэнне | 360 т |
Даўжыня | 47 м |
Шырыня | 7,7 м |
Аўтаномнасць плавання | 5000 міль (9260 км) |
Экіпаж |
12 чал Навуковы склад — 10 чал. |
«Каліпса» (англ.: Calypso) — карабель, абсталяваны французскім навукоўцам-акіянографам Жакам-Івам Кусто для даследаванняў сусветнага акіяна.
Будаўніцтва і эксплуатацыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова пабудаваны як драўляны тральшчык Брытанскіх Каралеўскіх ВМС кампаніяй Ballard Marine Railway Company, Сіэтл, Вашынгтон, ЗША. Адносіўся да класа караблёў BYMS — British Yard Minesweeper Mark 1 Class Motor Minesweeper. Закладзены 12 жніўня 1941 года пад завадскім пазначэннем BYMS-26, спушчаны на ваду 21 сакавіка 1942 года.
Уведзены ў строй ВМС ў лютым 1943 пад назвай HMS J-826, прыкамандзіраваны да аднаго з атрадаў караблёў, якія дзейнічалі на Міжземным моры. Перакласіфікаваўся як BYMS-2026 ў 1944 годзе, перазакладзены на заводзе на Мальце, выключаны са спісаў флоту ў 1947 годзе.
Пасля Другой сусветнай вайны працаваў паромам паміж Мальтай і востравам Гоца, перайменаваны ў гонар німфы Каліпса (якая жыла на выдуманым востраве Агігія, асацыяваны ў міфах з Гоца).
Ірландскі мільянер і былы член парламента Томас Лоэл Гінес выкупіў Каліпса ў 1950 годзе і выдаў у лізінг Ж.-І. Кусто за сімвалічны франк у год, паставіўшы пры гэтым дзве ўмовы: не раскрываць яго імя і не прасіць больш грошай.
Кусто ператварыў карабель пад экспедыцыйнае судна, забеспячэнне дайвінга, падводных здымак і акіянаграфічных даследаванняў. У тым ліку была ўсталяваная пасадачная пляцоўка для верталёта, навуковае абсталяванне, адсек для падводнага назірання (тры метры пад ватэрлініяй), адно- і двухмесныя міні-падводныя лодкі, распрацоўкі Кусто, сподкі-чоўны і падводныя матацыклы.
11 студзеня 1996 г «Каліпса» сутыкнулася у Сінгапурскай гавані з баржай і затанула.
Аднаўленне і кансервацыя судна
[правіць | правіць зыходнік]Судна заставалася пад вадой 17 дзён, пасля чаго было паднята і адбуксіравана ў Францыю. Пасля таго, як карабель правёў некаторы час у порце Марсель, у 1998 годзе, ужо пасля смерці Кусто, яго адбуксіравалі на атлантычнае ўзбярэжжа Францыі — ў Марскі музей у Ла Рашэль. Тады ж было заяўлена аб планах ператварэння карабля ў плывучы музей.
На канец 2006 года судна страціла мноства абсталявання са сваіх верхніх палуб. Статус і перспектывы гэтага гістарычнага судна не цалкам зразумелы да гэтага часу.
Франсіне Кусто ўдалося арганізаваць пачатак аднаўлення судна. 11 кастрычніка 2007 г. карабель пачалі перабазоўваць ў заліў гарадка Канкарно французскага дэпартамента Фіністэр. Аднаўленчыя работы будуць праведзены на заводзе Piriou Shipyard, судна будзе пераўтворана ў экспанат музея.
У чэрвені 2010 года BПC паведамляла, што «Каліпса» будзе адноўлена да стагоддзя з дня нараджэння Жака-Іва Кусто. Па словах аднаго з былых членаў каманды судна, які наведаў верф, яно па-ранейшаму захоўваецца ў разабраным выглядзе ў ангары ў тым жа выглядзе, як і 11 чэрвені 2010 года — афіцыйная дата стагоддзя — і наўрад ці зможа выйсці ў моры ў найбліжэйшы час.
Каліпса ў культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Джон Дэнвер у 1975 напісаў песню «Каліпса», у гонар карабля і яго каманды.
- Жан-Мішэль Жар у 1990 годзе запісаў альбом «У чаканні Кусто», галоўная кампазіцыя якога доўжыцца больш за 46 хвілін, а астатнія тры кампазіцыі названы ў гонар судна — Calypso.
- GWAR напісаў песню Je m’appelle J. Cousteau (з альбома Hell-O), выпушчаную ў 1988 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліпса (карабель)
- (англ.) «Каліпса» Архівавана 27 верасня 2007. на сайце Таварыства Кусто
- www.cousteau.org >> Calypso Архівавана 2 снежня 2008.
- (англ.) BYMS-26
- (англ.) Тральшчыкі Другой сусветнай вайны Архівавана 28 верасня 2007.
- (англ.) Miquel Pontes — «El Calypso: Historia de un mito» in Aquanet 67, 2005 [1] (PDF)
- (фр.) Клуб Каліпса ў Ла-Рашэлі Архівавана 13 студзеня 2008.
- (англ.) Сайт Шанцье Пірыу — завод, які аднаўляе «Каліпса»