Жак-Іў Кусто
Жак-Іў Кусто́ (фр.: Jacques-Yves Cousteau; 11 чэрвеня 1910, Сент-Андрэ-дэ-Кюбзак, Бардо, Францыя — 25 чэрвеня 1997, Парыж, Францыя) — знакаміты французскі даследчык Сусветнага акіяна, фатограф, рэжысёр, вынаходнік, аўтар мноства кніг і фільмаў.
Контр-адмірал. Член Французскай акадэміі (1989). З 1952 года кіраваў падводнымі даследаваннямі на судне «Каліпса», з 1985 года — на турбапарусным судзе «Алкіёна». З 1957 года дырэктар Акіянаграфічнага музея ў Манака. Кіраўнік праграмы «Каншэльф» (даследаванні кантынентальнага шэльфу: умоў жыцця і працы людзей у падводным асяроддзі). Вынаходнік (разам з Эмілем Ганьянам) акваланга (1943), падводных дамоў, апарата «ныраючы сподак»; прыстасаваў кінакамеру для падводных кіназдымак. Займаўся пытаннямі аховы падводнага асяроддзя. Аўтар кніг і каля 90 дакументальных фільмаў, сярод якіх «Свет маўчання» (1956), «Залатая рыба» (1959) (прэмія «Оскар») і «Свет без сонца» (прэмія «Оскар», 1965)[8].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Жак-Іў Кусто нарадзіўся ў невялікім мястэчку Сент-Андрэ-дэ-Кюбзак вінаробнага рэгіёна Бардо, у сям’і адваката Даніэля і Элізабет Кусто. Яго бацька П’ер-Даніэль Кусто (1878—1969) нарадзіўся ў сям’i Поль Жана Кусто і Мары Кусто ў Сент-Андрэ-дэ-Кюбзаку.[9] Заможны натарый, Поль Жан здолеў даць сыну добрае выхаванне і адукацыю. Даніэль вывучаў права ў Парыжы, стаўшы самым маладым доктарам права ў Францыі. Працаваў у ЗША прыватным сакратаром багатага прадпрымальніка і франкафіла Джэймса Хазена Хайда . Ажаніўся з Элізабет Дзюрантон, дачкой фармацэўта з Сент-Андэр-дэ-Кюбзак; сям’я пасялілася ў 17-й акрузе Парыжа па адрасе 12, правулак Дуазі. 18 сакавіка 1906 года ў іх нарадзіўся першынец П’ер-Антуан. Праз чатыры гады ў доме дзеда ў Сент-Андрэ-дэ-Кюбзак нарадзіўся Жак-Іў[10]. Сям’я Даніэля шмат падарожнічала. Жак-Іў пачаў цікавіцца вадой у раннім узросце. У 7 гадоў яму паставілі дыягназ — хранічны энтэрыт, таму сямейны лекар не рэкамендаваў вялікія нагрузкі. З-за хваробы Кусто стаў вельмі худым[11]. Падчас Першай сусветнай вайны Даніэль Кусто стаў беспрацоўным, але пасля вайны ён ізноў знайшоў працу ў кампаніі амерыканца Юджына Хігінса . Яму прыйшлося шмат раз’яжджаць па справах, яго сыны вучыліся ў школе і вялікую частку года праводзілі ў школе-інтэрнаце. Кусто рана навучыўся плаваць і на ўсё жыццё палюбіў мора.
У 1920 года Юджын Хігінс вярнуўся ў Нью-Ёрк, сямейства Кусто паехала з ім. Жак-Іў і П’ер-Антуан пачалі вучыцца ў школе ў ЗША і навучыліся свабодна гаварыць па-англійску. Там жа, у часе сямейнага адпачынку ў штаце Вермонт, браты здзейснілі свае першыя пагружэнні. У 1922 годзе Хігінс і сям’я Кусто вярнуліся ў Францыю. У ЗША Жак-Іў зацікавіўся механікай і дызайнам. У Францыі ён пабудаваў аўтамабіль з батарэйным сілкаваннем. Гэтае захапленне дапамагло яму ў яго працы ў далейшым. На зэканомленыя і заробленыя грошы Кусто купіў сваю першую кінакамеру.
Хоць Жак-Іў цікавіўся многімі рэчамі, вучоба яму не давалася. Праз некаторы час бацькі вырашылі адправіць яго ў адмысловы інтэрнат, які ён скончыў з высокай адзнакай.
Ваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]У 1930 годзе ён паступіў у ваенна-марскую акадэмію. Ваенную акадэмію ён скончыў у чыне прапаршчыка, па размеркаванні быў адпраўлены на ваенна-марскую базу ў Шанхай, таксама пабываў у СССР, дзе шмат фатаграфаваў, але амаль усе матэрыялы былі адабраны. Кусто вырашыў пайсці ў Акадэмію марской авіяцыі, яго вабіла неба, але пасля аўтамабільнай аварыі на горнай дарозе ад авіяцыі прыйшлося адмовіцца. Кусто зламаў некалькі рэбраў і пальцы на левай руцэ, пашкодзіў лёгкія, і ў яго паралізавала правую руку. Курс рэабілітацыі праходзіў восем месяцаў. Для рэабілітацыі ў 1936 годзе паступіў інструктарам на крэйсер «Сюфрэн», прыпісаны да порта Тулон. Аднойчы ён пайшоў у краму і ўбачыў акуляры для падводнага плавання. Пасля таго, як ён нырнуў з імі, ён вырашыў прысвяціць сваё жыццё даследаванню мора.
З канца 1930-х
[правіць | правіць зыходнік]У 1937 годзе ажаніўся з Сімонай Мельхіёр, якая нарадзіла яму двох сыноў, Жан-Мішэль (1938) і Філіп (1940—1979, загінуў у авіякатастрофе). Падчас Другой сусветнай вайны — удзельнік французскага руху Супраціўлення[12].
З пачатку 1950-х гадоў Кусто вёў акіянаграфічныя даследаванні з дапамогай судна «Каліпса» (Спісаны мінны тральшчык Брытанскіх Каралеўскіх ВМС). Прызнанне прыйшло да Кусто з выхадам кнігі «У свеце маўчання» ў 1953 годзе, напісанай у суаўтарстве з Фрэдэрыкам Дзюма. Фільм, зняты паводле матываў кнігі, у 1956 годзе атрымаў прэмію «Оскар» і «Залатую пальмавую галіну».
У 1957 годзе Кусто быў прызначаны дырэктарам Акіянаграфічнага музея Манака. У 1973 ён заснаваў некамерцыйнае «Таварыства Кусто» па ахове марскога асяроддзя.
У 1991 годзе, праз год пасля смерці жонкі Сімоны ад раку, ён ажаніўся з Франсінай Трыплет. Да таго часу ў іх ужо была дачка Дыяна (1979) і сын П’ер (1981), народжаныя да шлюбу.
Кусто памёр ва ўзросце 87 года ад інфаркту міякарда ў выніку ўскладнення рэспіраторнага захворвання. Пахаваны на фамільным участку на могілках Сен-Андрэ-дэ-Кюбзак.
Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Марскія даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Подле яго першай кнігі, «Свет маўчання», Кусто пачаў апускацца ў ваду, выкарыстоўваючы маску, трубку і ласты, разам з Фрэдэрыкам Дзюма і Філіпам Талье ў 1938 годзе. У 1943 годзе ён выпрабаваў першы прататып аквалангу, распрацаваны ім сумесна з Эмілем Ганьянам. Гэта ўпершыню дазволіла праводзіць працяглыя падводныя даследаванні, што ў значнай ступені спрыяла паляпшэнню сучасных ведаў пра падводны свет. Кусто стаў стваральнікам воданепранікальных камер і асвятляльных прылад, а таксама вынайшаў першую падводную тэлевізійную сістэму.
Біялогія
[правіць | правіць зыходнік]Да таго як стала вядома пра здольнасць марскіх свіней да рэхалакацыі, Кусто выказаў здагадку пра магчымасць яе існавання. У сваёй першай кнізе, «У свеце маўчання» ён паведаміў, што яго даследчае судна «Elie Monier» рухаецца да Гібралтарскага праліва і заўважыў групу свіней, які рухаліся за імі. Кусто змяніў курс судна на некалькі градусаў ад аптымальнага, і свінні некаторы час ішлі за караблём, а затым паплылі да цэнтра праліва. Было відавочна, што яны ведалі, дзе ляжыць аптымальны курс, нават калі людзі не ведалі. Кусто зрабіў выснову пра тое, што кітападобныя маюць штосьці накшталт санара, які быў у той час адносна новым элементам на падводных лодках. У выніку ён меў рацыю.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Камандор ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалер Вялікага крыжа Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
- Ваенны крыж 1939—1945
- Афіцэр ордэна Марскіх заслуг
- Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
- Медаль прагрэсу, Фатаграфічнае таварыства Амерыкі (1977)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Jacques Cousteau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jacques-Yves Cousteau // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées Праверана 14 кастрычніка 2024.
- ↑ https://philatelie-pour-tous.fr/jacques-yves-cousteau-officier-de-marine-et-explorateur-oceanographique/
- ↑ Французская акадэмія — 1635. Праверана 2 чэрвеня 2022.
- ↑ https://alacademia.org.ma/membre/%d8%ac%d8%a7%d9%83%d9%92-%d8%a5%d9%8a%d9%81-%d9%83%d9%88%d8%b3%d8%b7%d9%92%d9%88-2/ Праверана 3 студзеня 2023.
- ↑ 58 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- ↑ https://www.geni.com/people/Pierre-Daniel-Cousteau/6000000021089265054
- ↑ Yves Paccalet. Jacques-Yves Cousteau dans l'océan de la vie. — JC Lattes, 1997. — 542 с.
- ↑ Markham, Lois: Jacques-Yves Cousteau: Exploring the Wonders of the Deep, s. 8
- ↑ Кто есть кто в мире : 1500 имен — Google Книги
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жак-Іў Кусто
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Жыронда
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Члены Французскай акадэміі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вучоныя Францыі
- Вынаходнікі паводле алфавіта
- Вынаходнікі Францыі
- Французскамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Фатографы паводле алфавіта
- Фатографы Францыі
- Фатографы XX стагоддзя
- Даследчыкі Ціхага акіяна
- Даследчыкі Арктыкі
- Акіянолагі
- Рух Супраціўлення ў Францыі
- Рэжысёры фільмаў — лаўрэатаў прэміі «Оскар» за лепшы дакументальны фільм
- Лаўрэаты Канскага кінафестывалю
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Памерлі ад інфаркту міякарда
- Падарожнікі XX стагоддзя
- Акванаўты
- Папулярызатары навукі