Перайсці да зместу

Камерун (вулкан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камерун
Кратары пасля вывяржэння 2000 года
Кратары пасля вывяржэння 2000 года
Краіна
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнне2000 
Вышыня вяршыні4040 м 
Першае ўзыходжанне1840-я, Джозеф Мерык 
Камерун (вулкан) (Камерун)
Камерун (вулкан)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камерун — стратавулкан, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Камерун у раёне Гвінейскага заліва. Вышыня вулкана складае 4040 метраў[1], што робіць яго самай высокай вяршыняй Камеруна. У 2000 годзе адбылося велізарнае вывяржэнне.

Гісторыя адкрыцця еўрапейцамі

[правіць | правіць зыходнік]

Першымі з еўрапейцаў убачылі гэты вулкан у 1472 годзе партугальскія маракі экспедыцыі Фернанда По, якая наведала гэтыя месцы ў пошуках шляху ў Індыю вакол Афрыкі[2].

Першым з еўрапейцаў на вяршыню гары падняўся ў 1861 годзе Рычард Фрэнсіс Бёртан. У 1895 годзе на вулкан паднялася даследніца Афрыкі Мэры Кінгслі.

Зноскі

  1. Часта прыводзяцца вышыні 4070 м і 4095 м, аднак гэтыя даныя не супадаюць з вынікамі місіі шатла «Індэвар» па высокадэталёвай радарнай здымцы рэльефу Зямлі паміж 56° пд. ш. і 60° пн. ш. у лютым 2000 г. Па даных гэтай здымкі, вышыня вулкана складае не больш за 4029 м. Паводле даных GPS, вышыня складае 4024±16 м, гэта значыць не больш за 4040 м.
  2. Камерун — стратовулкан в Африке