Канадскае касмічнае агенцтва
Канадскае касмічнае агенцтва (ККА, англ.: Canadian Space Agency, CSA, фр.: l'Agence spatiale canadienne) — канадскае ўрадавае касмічнае агенцтва адказнае за канадскую касмічную праграму. Заснавана агенцтва было ў сакавіку 1989 года адпаведным актам аб канадскім касмічным агенцтве (Canadian Space Agency Act) і зацверджана ў снежні 1990 года. Кіраўніком прадпрыемства з'яўляецца прэзідэнт, які адчытваецца непасрэдна міністру прамысловасці. Са 2 верасня 2008 года ККА ўзначальвае Стывен Гленвуд МакЛейн.
Галаўны офіс ККА знаходзіцца ў касмічным цэнтры Джона Чэпмэна размешчаным у гарадку Сен-Хуберт (Квебек). Яшчэ маецца офіс агенцтва ў Атаве ў лабараторыі імя Дэвіда Флорыды, а таксама ёсць некалькі аддзелаў сувязі ў Вашынгтоне, Парыжы, Мысе Канаверал і Х’юстане.
Атрад астранаўтаў касмічнага агенцтва складае 8 чалавек.
Канадскія спадарожнікі
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Запушчаны | Спыніў працу | Прызначэнне |
---|---|---|---|
Alouette 1 | 29 верасня 1962 года | 1972 | Даследаванне іонасферы |
Alouette 2 | 29 лістапада 1965 года | 1 жніўня 1975 года | Даследаванне іонасферы |
ISIS-I | 30 студзеня 1969 года | 1990 | Даследаванне іонасферы |
ISIS-II | 1 красавіка 1971 года | 1990 | Даследаванне іонасферы |
Hermes | 17 студзеня 1976 года | Лістапад 1979 | Эксперыментальны спадарожнік сувязі |
RADARSAT-1 | 4 лістапада 1995 года | У эксплуатацыі | Камерцыйны спадарожнік ДЗЗ |
MOST | 30 чэрвеня 2003 года | У эксплуатацыі | Касмічны тэлескоп |
SCISAT-1 | 12 жніўня 2003 года | У эксплуатацыі | Назіранні атмасферы Зямлі |
RADARSAT-2 | 14 снежня 2007 года | У эксплуатацыі | Камерцыйны спадарожнік ДЗЗ |
CASSIOPE | Запланаваны на 2011 год | CAScade, Smallsat and IOnospheric Polar Explorer |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Канада ў Космасе Архівавана 11 жніўня 2009.
- Тэксту акту пра канадскае касмічнае агенцтва Архівавана 25 красавіка 2006.