Перайсці да зместу

Кангалезскае аб’яднанне за дэмакратыю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кангалезскае аб’яднанне за дэмакратыю
Ідэалогія сацыял-лібералізм
Штаб-кватэра
Актыўная ў
Сфарміравана 20 мая 1999
Сайт rcd-congo.info

Кангалезскае аб’яднанне за дэмакратыю (фр.: Rassemblement congolais pour la democratie) — паўстанцкая групоўка кангалезскіх тутсі (баньямуленге), заснаваная ў жніўні 1998 года Эрнестам Вамба дыя Вамба ў выніку адлучэння ад Альянсу дэмакратычных сіл за вызваленне Конга.

Фракцыя стала ініцыятарамі бунту, які справакаваў Другую кангалезскую вайну. Падчас вайны атрады групоўкі захапілі ўсходнія рэгіёны ДР Конга (асабліва Паўночнае і Паўднёвае Ківу, Маніема, Ітуры).

20 мая 1999 года ў арганізацыі адбыўся раскол на КАД-Вамба (Кісангані) і КАД-Ілунга (Гома). Першая групоўка арыентавалася на Уганду, другая падтрымлівалася Руандай. Паміж баевікамі пачаліся сутыкненні.

Пасля вайны на выбарах 2003 года «Кангалезскае аб’яднанне за дэмакратыю» атрымала 94 месцы з 500 у Нацыянальнай Асамблеі, а лідар руху атрымаў пасаду віцэ-прэзідэнта.