Каноцыбе тонкая
Выгляд
Каноцыбе тонкая | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Каноцыбе тонкая (Conocybe tenera) — шапкавы базідыяльны грыб роду Каноцыбе (Conocybe) сямейства Бальбітыевыя (Bolbitiaceae).
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 3 см, канічная, вохрыста-карычневая, часта цёмная ў цэнтры. Пласцінкі ржавыя. Ножка вышынёй 3—8 см, полая, жаўтаватая, каля асновы карычневая. Споры яйцападобныя.
На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў траве па ўзбочынах дарог у ліпені—жніўні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гапіенка В. С. Каноцыбе // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.