Канстанцін Антонавіч Лявіцкі
Канстанцін Антонавіч Лявіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада ўведзена | ||||||
Пераемнік | Сідар Галубовіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 лістапада 1859 Тысменіца , Івана-Франкоўская вобласць |
||||||
Смерць |
12 лістапада 1941 (81 год) Львоў, Акруга Галічына, Генерал-губернатарства, Трэці Рэйх |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | Украінская нацыянальна-дэмакратычная партыя | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцін Антонавіч Лявіцкі (18 лістапада 1859 — 12 лістапада 1941) — украінскі палітычны дзеяч Галічыны канца 19 стагоддзя — першай паловы 20 стагоддзя. Сузаснавальнік УНДП. З лістапада 1918 г. — старшыня Дзяржаўнага сакратарыята ЗУНР, затым — старшыня камісіі па выбарчай рэформе пры ўрадзе. У ліпені 1941 г. быў заснавальнікам і старшынёй Нацыянальнага савета ў Львове .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 лістапада 1859 года ў мястэчку Тысменіца (цяпер раённы цэнтр Івана-Франкоўскай вобласці) у сям’і святара шляхціца. Па заканчэнні Станіславаўскай гімназіі вучыўся на юрыдычных факультэтах Львоўскага і Венскага універсітэтаў. У 1884 годзе склаў дактарат, а ў 1890 адкрыў адвакацкую канцылярыю ў Львове. Праявіў сябе ў галіне навукі: перакладаў законы, апрацоўваў украінскую юрыдычную тэрміналогію, склаў нямецка-ўкраінскі заканадаўчы слоўнік, ганаровы член Навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі, аўтар папулярных юрыдычных прац.
Выбітны палітык: сузаснавальнік і сакратар «Народнага Савета», член прэзідыума і прэзідэнт Народнага камітэта Украінскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі, дэпутат ніжняй палаты аўстрыйскага парламента (1907—1918) і Галіцкага сейма (1908—1914), прэзідэнт «Рускага клуба» ў Галіцкім сейме (1910—1914), прэзідэнт украінскага клуба ў аўстрыйскім парламенце (1910—1916). Узначальваючы барацьбу ўкраінскіх парламентарыяў за ўкраінскі універсітэт і рэформу выбарчай ардынацыі у Галіцкі сойм, К. Лявіцкі стаў адным з самых аўтарытэтных украінскіх палітыкаў. Не дзіўна, што калі ў пачатку Першай сусветнай вайны ўкраінскія партыі стварылі свой каардынацыйны орган — Галоўная Украінская Рада, пасля Агульную Украінскую Раду — іх узначаліў К. Лявіцкі.
Абвяшчэнне ўкраінскай дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Калі 30 чэрвеня 1941 аунаўцы абвясцілі ўкраінскую дзяржаву, К. Лявіцкі ўзначаліў Савет сеньёраў. Неаднаразова праводзіў нялёгкія перамовы з нацыстамі, спрабаваў адыграць ролю прадстаўніка адзінай легітымнай улады ў Галічыне. У пачатку 1942-га нацысты паставілі перад пагрозай ультыматум аб самароспуску. Аднак К. Лявіцкі не дажыў да гэтага моманту.
Памёр 12 лістапада 1941 года. Пахваны на Яноўскіх мемаряльных могілках.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1992 годзе вуліцу. У. Маякоўскага ў Львове, на якой пад нумарам 34 знаходзіўся дом. К. Лявіцкага, перайменавалі ў яго гонар.
Цэнтральным банкам Украіны ў 2009 годзе выпушчана памятная манета.