Капенгагенскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капенгагенскі ўніверсітэт
Københavns Universitet
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Københavns Universitet
Міжнародная назва The University of Copenhagen
Заснаваны 1479
Рэктар Рудольф Штайнберг
Студэнты 36,891 (2010)
Размяшчэнне Капенгаген, Данія
Сайт ku.dk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капенгагенскі ўніверсітэт — адзін са старэйшых універсітэтаў Даніі. Знаходзіцца ў Капенгагене. Дзяржаўны.

Заснаваны ў 1479. Напачатку меў толькі багаслоўскі факультэт. У 1736 створаны юрыдычны (у 1848 пашыраны і атрымаў назву дзяржаўна-прававы), у 1788 — філасофскі і медыцынскі факультэты, з 1850 — прыродазнаўча-матэматычны.

У канцы ХХ ст. дзейнічалі факультэты: тэалагічны, юрыдычны, сацыяльных навук, гуманітарны, медыцынскай біялогіі чалавека, стаматалагічны і інш.; 28 тыс. студэнтаў, 2 тыс. выкладчыкаў. Навучанне бясплатнае, на дацкай мове, некаторыя курсы выкладаюцца на англійскай.

Мае музеі: батанічны, заалагічны, мінералагічны, гісторыі медыцыны. Бібліятэка з 1482 (каля 1 млн тамоў).

Выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Філалагічны і філасофскі факультэты Музей геалогіі Інстытут Нільса Бора

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]