Енс Крысціян Скоу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Енс Скоу
Jens Christian Skou
Skou2008.jpg
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1918(1918-10-08)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 2018(2018-05-28)[4][1][…] (99 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, аўтабіёграф, выкладчык універсітэта, фізіёлаг, біяхімік
Навуковая сфера Біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адкрыў Na+-K+-АТФазу
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Енс Скоу на Вікісховішчы

Енс Крысціян Скоу (8 кастрычніка 1918, Лемвіг, Данія — 29 мая 2018, Орхус, Данія) — дацкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1997).

Біяграфія і навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

Скоу нарадзіўся ў 1918 годзе ў старажытным дацкім мястэчку Лемвіг у багатай сям’і леса- і вуглепрамыслоўца. Ён скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт ў 1944 годзе і там жа абараніў дысертацыю ў 1954 годзе. З 1947 года Скоу працаваў ва Універсітэце Орхуса. У пачатку 1950-х гадоў Скоу вывучаў механізм дзеяння анестэтыкаў. Ён выявіў, што дзеянне анестэтыка звязана з яго здольнасцю растварацца ў ліпідным пласце клетачнай мембраны і перакрываць натрыевыя каналы. Скоу выказаў здагадку, што канал з’яўляецца бялковай малекулай і яго блакаванне ў нейронах прыводзіць да таго, што нервовыя клеткі губляюць здольнасць узбуджацца, што прыводзіць да анестэзіі. Скоу таксама спрабаваў вылучыць АТФазу з нерва краба, але ў яго нічога не атрымалася і ён доўгі час працягваў іншыя даследаванні анестэзіі, не ўсвядоміўшы велізарную патэнцыйную важнасць гэтага адкрыцця. У 1958 годзе на канферэнцыі ў Вене ў размове з іншым даследчыкам Постам Скоу даведаўся аб знаходцы кардыятаксічнага гліказіда ўабаіна, інгібітара натрый-каліевага насоса. Выкарыстоўваючы оуабаін, Скоу хутка даказаў сувязь паміж ферментам АТФазай і іонным каналам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Jens Christian Skou // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Brozović D., Ladan T. Jens Christian Skou // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Jens C. Skou // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Nobelpristager, læge og fysiolog Jens Christian Skou er død 99 år.Орхускі ўніверсітэт, 2018.
  5. gravsted.dk
  6. 6,0 6,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  7. 7,0 7,1 7,2 http://health.au.dk/#news-8836
  8. https://www.ae-info.org/ae/User/Skou_Jens_Christian

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]