Капліца Аляксандра Неўскага (Паддубна)
Славутасць | |
Капліца Аляксандра Неўскага | |
---|---|
52°24′20″ пн. ш. 24°13′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1912 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000631 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага пабудавана каля в. Паддубна Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
За 2 км ад вёскі, ва ўрочышчы Высокая Гара. Пабудавана ў 1912 г., калі войскі рускай 3-й Заходняй арміі пад камандаваннем генерала А. П. Тармасава 31 ліпеня 1812 г. атрымалі перамогу над карпусамі аўстрыйскім К. Шварцэнберга і саксонскім Ж. Л. Рэнье. На сценах капліцы былі высечаны назвы воінскіх часцей, якія ўдзельнічалі ў бітве, і імёны загінуўшых воінаў. На фасадзе мелася мемарыяльная металічная пліта з надпісам «Доблесным предкам, погибшим в бою при Городечно». У гады Вялікай Айчынай вайны была разбурана (захаваўся 8-гранны мараваны подыум). Адноўлена ў 1992—93 гг. паводле праекта, распрацаванага ў архітэктурна-праектнай майстэрні «Брэстархпраект».
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
У аснову архітэктурна-стылёвай трактоўкі капліцы пакладзены формы класіцызму. Вырашаны цэнтрычным 8-гранным збудаваннем, узнятым на высокі мураваны подыум. Вежападобны будынак накрыты пластычным па форме ўвагнута-выпуклым гранёным купалам з макаўкай у завяршэнні. Плоскасныя грані капліцы крапаваны па баках пілястрамі. Па цэнтры прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і ўваходным праёмам, да якога вядзе лесвіца подыум.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца Аляксандра Неўскага (Паддубна)
- Капліца Аляксандра Неўскага (Паддубна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Капліца Аляксандра Неўскага (Паддубна) на сайце Radzima.org