Карабахскі дыялект
Карабахскі дыялект | |
---|---|
Краіны | Арменія, Расія, Нагорна-Карабахская Рэспубліка |
Агульная колькасць носьбітаў | 200 000 чал. |
Класіфікацыя | |
|
|
Пісьменнасць | Армянскі алфавіт |
Карабахскі дыялект (арм.: Ղարաբաղի բարբառ), таксама Арцахскі дыялект (арм.: Արցախի բարբառ)[1] — старажытны ўсходнеармянскі дыялект, адзін з самых распаўсюджаных дыялектаў армянскай мовы[2][3][4], з унікальнай фанетычнай і сінтаксічнай структурай. На гэтым дыялекце цяпер размаўляюць не толькі жыхары Нагорнага Карабаха, але і вялікая частка насельніцтва Зангезура (Сюніка) Рэспублікі Арменія.
На дыялекце размаўляла большасць армян, якія пражывалі ў савецкім Азербайджане, асабліва ў гарадах Баку і Кіравабадзе (Гянджа).
Па меры абвастрэння карабахскай вайны армяне Азербайджана былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Сёння большасць эмігрантаў і бежанцаў з Азербайджана пражывае ў Арменіі і Расіі, дзе разам са стандартнай армянскай і рускай мовамі часам размаўляюць і на карабахскім дыялекце.
Дыялект меў вялікае ўздзеянне на фармаванне бакінскай гаворкі армянскай мовы. У дыялекце шмат субдыялектаў, якія істотна адрозніваюцца адзін ад аднаго.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Нагорны Карабах: армянскае Косава ці азербайджанскі Данбас? Ідэя. Беларускі глабальны часопіс.
- ↑ Karapetyan, Samvel; Karapetyan, Bakur (1998). Тайны Гандзака (Кировабада) и Северного Арцаха [Secrets of Gandzak (Kirovabad) and Northern Artsakh]]. Detskaya kniga.
- ↑ Manasian, Aleksandr (2002). Карабахский конфликт в ключевых понятиях и избранные темы в расширенном формате [The Karabakh conflict in key concepts and selected topics in wider format](руск.). p. 45.
Карабахский диалект один из самых распрастраненных диалектов армянского языка. На этом диалекте говорят не только жители Нагорного Карабаха, но и большая часть населения Зангезура (Сюника) Республики Армения. Диалект имел большое воздействие на формирование бакинского говора армянского языка.
- ↑ Maroutian, H. T.; Sargsian, H. G.; Kharatian, Z. V. (1989). "К этнокультурной характеристике Арцаха" [On ethno-cultural characteristic of Artsakh]. Lraber Hasarakakan Gitutyunneri(арм.). 6. Yerevan: Armenian National Academy of Sciences: 3–18. ISSN 0320-8117. Архівавана з арыгінала 28 чэрвеня 2020. Праверана 30 верасня 2020.