Армянскі алфавіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Армянскі алфавіт — алфавіт армянскай мовы.

Сістэма армянскага пісьма была створаная каля 406 года епіскапам Месропам Маштоцам. Узнікненне яе было выкпікана распаўсюджаннем хрысціянства (прынята армянамі ў 301 годзе) і неабходнасцю мець богаслужэбную літаратуру на армянскай мове.

Армянскае пісьмо мае фанематычны харакгар. Першапачаткова алфавіт складаўся з 36 знакаў (кожны абазначаў асобную фанему), у XII ст. дапоўнена 2 новымі літарамі. У такім складзе выкарыстоўваецца для перадачы сучаснай армянскай мовы. Да пераходу на арабскія лічбы літары мелі і лічбавае значэнне (гл. Армянская сістэма злічэння).

Кірунак пісьма злева направа, літарныя знакі запісваліся асобна.

Літара Назва літары Вымаўленне (МФА) Транслітарацыя Лічбавае
значэнне
Трад.
арфаграфія
Рэфарм.
арфаграфія
Вымаўленне Класічнае Усходняе Заходняе Класічная ISO 9985
Класічнае Усходняе Заходняе
Աա այբ [aɪb] [aɪpʰ] [ɑ] a 1
Բբ բեն [bɛn] [pʰɛn] [b] [pʰ] b 2
Գգ գիմ [gim] [kʰim] [g] [kʰ] g 3
Դ դ դա [dɑ] [tʰɑ] [d] [tʰ] d 4
Եե եչ [jɛtʃʰ] [ɛ], у пачатку слова [jɛ]1 e 5
Զզ զա [zɑ] [z] z 6
Էէ է [ɛː] [ɛ] [ɛː] [ɛ] ē ê 7
Ըը ըթ [ətʰ] [ə] ə ë 8
Թթ թօ թո [tʰo] [tʰ] t‘ 9
Ժժ ժէ ժե [ʒɛː] [ʒɛ] [ʒ] ž 10
Իի ինի [ini] [i] i 20
Լլ լիւն լյուն [lʏn]² [l] l 30
Խխ խէ խե [χɛː] [χɛ] [χ] x 40
Ծծ ծա [tsɑ] [tsʼɑ] [dzɑ] [ts] [tsʼ] [dz] c ç 50
Կկ կեն [kɛn] [kʼɛn] [gɛn] [k] [kʼ] [g] k 60
Հհ հօ հո [ho] [h] h 70
Ձձ ձա [dzɑ] [tsʰɑ] [dz] [tsʰ] j 80
Ղղ ղատ [ɫɑt] [ʁɑtʼ] [ʁɑd] [l], or [ɫ] [ʁ] ł ġ 90
Ճճ ճէ ճե [tʃɛː] [tʃʼɛ] [ʤɛ] [tʃ] [tʃʼ] [ʤ] č č̣ 100
Մմ մեն [mɛn] [m] m 200
Յյ յի հի [ji] [hi] [j] [h]³, [j] y 300
Նն նու [nu] [n], [ŋ] n 400
Շշ շա [ʃɑ] [ʃ] š 500
Ոո ո [o] [vo] [o], у пачатку слова [vo]4 o 600
Չչ չա [tʃʰɑ] [tʃʰ] č‘ č 700
Պպ պէ պե [pɛː] [pʼɛ] [bɛ] [p] [pʼ] [b] p 800
Ջջ ջէ ջե [ʤɛː] [ʤɛ] [tʃʰɛ] [ʤ] [tʃʰ] ǰ 900
Ռռ ռա [rɑ] [ɾɑ] [r] [ɾ] 1000
Սս սէ սե [sɛː] [sɛ] [s] s 2000
Վվ վեւ վեվ [vɛv] [v], [ʋ] v 3000
Տտ տիւն տյուն [tʏn] [tʼʏn]5 [dʏn] [t] [tʼ] [d] t 4000
Րր րէ րե [ɹɛː] [ɾɛ]6 [ɾɛ] [ɹ] [ɾ] r 5000
Ցց ցօ ցո [tsʰo] [tsʰ] c‘ 6000
Ււ հիւն վյուն [hʏn] [w] [v]8 u 7000
Փփ փիւր փյուր [pʰʏɹ]9 [pʰʏɾ] [pʰ] p‘ 8000
Քք քէ քե [kʰɛː] [kʰɛ] [kʰ] k‘ 9000
Եվ/և և և [ev] [ev] [ev] [ev] [ev] ev ev -
Օօ օ [o] [o] ô ò -
Ֆֆ ֆէ ֆե [fɛː] [fɛ] [f] f -
Літара Трад.
арфаграфія
Рэфарм.
арфаграфія
Класічнае Усходняе Заходняе Класічнае Усходняе Заходняе Класічная ISO 9985 Лічбавае
значэнне
Вымаўленне
Назва літары Вымаўленне (МФА) Транслітарацыя

У якясці вытокаў армянскага пісьма разглядаецца грэчаска-візантыйскае, сірыйскае і арамейскае пісьмо, аднак адназначнага рашэння гэтае спрэчнае пытанне не знайшло.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]