Кардамонавы горы
Кардамонавы горы | |
---|---|
кхм. Chuŏr Phnom Krâvanh | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крава́нь або Кардамонавы горы — горны масіў на захадзе Камбоджы і паўднёвым усходзе Тайланда, якія працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход прыблізна на 350 км уздоўж узбярэжжа Сіямскага заліва. На паўднёвым усходзе прымыкае іншы горны масіў Дамрэй. На ўсход знаходзіцца Камбаджыйская раўніна.
Вышэйшы пункт — гара Пном-Араль (1813 м), якая з’яўляецца і вышэйшым пунктам Камбоджы.
На заходніх схілах выпадае 3800—5000 мм ападкаў у год, на ўсходніх — 1000—1500 мм.
Кардамонавы горы складзеныя крышталічнымі пародамі і пясчанікамі, дрэнна вывучаныя, пакрытыя ў асноўным цяжкапраходнымі трапічнымі дажджавымі лясамі. Ёсць радовішчы каштоўных камянёў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 65. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).