Перайсці да зместу

Карл Орвіку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Орвіку
эст.: Karl Orviku
Дата нараджэння 17 ліпеня 1903(1903-07-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1981(1981-03-07)[2] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці геолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Карл Орвіку (эст.: Karl Orviku, 17 жніўня 1903, Кохтла, Іда-Вірумаа — 7 сакавіка 1981, Талін) — эстонскі вучоны ў галіне геалогіі, доктар геолага-мінералагічных навук. Акадэмік АН Эстонскай ССР (з 1954 года; член-карэспандэнт з 1946, першы склад).

У 1922 годзе скончыў гімназію ў Ракверэ. Скончыў Тартускі ўніверсітэт (1930). Выкладаў там жа, у 1926—1930 — асістэнт геалагічнага кабінета, 1931—1939 старэйшы памочнік, інструктар-асістэнт 1939, з 1944 года прафесар, загадчык кафедры геалогіі. З 1947 супрацоўнічаў у Інстытуце геалогіі АН Эстонскай ССР, у 1954 годзе ўзначаліў Інстытут.

З 1946 па 1952 год старшыня Эстонскага таварыства прыродазнаўцаў, ганаровы член з 1963 года. Жыў у Таліне, Бульвар Равала, «Дом акадэмікаў» (мемарыяльная шыльда).

Пахаваны на Лясных могілках у Таліне.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Karl Orviku // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Karl Orviku // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.