Карстэн Альнес
Карстэн Альнес | |
---|---|
нарв.: Karsten Alnæs | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 мая 1938[1] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, гісторык, пісьменнік |
Мова твораў | нарвежская мова |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карстэн Альнес (нар. 29 мая 1938, Хёнефос) — нарвежскі празаік, гісторык і журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў навуковую ступень па гісторыі і літаратуры ва Універсітэце Осла. Перш чым цалкам прысвяціць сябе пісьменніцтву, працаваў журналістам і выкладаў у Нарвежскай школе журналістыкі. Дэбютаваў як пісьменнік у 1975 годзе са зборнікам апавяданняў «Восы». Яго бібліяграфія ўключае ў сябе 15 раманаў, 3 кнігі для дзяцей, зборнік апавяданняў і некалькі твораў у жанры non-fiction.
У 1992 годзе яго раман Trollbyen быў уганараваны прэміяй Брагі ў намінацыі за лепшы раман. У 2003 годзе Альнес уганараваны прэміяй Брагі за ўклад у развіццё літаратуры. Атрымаў прэмію Доблаўга ў 1998 годзе. Альнес двойчы абіраўся прэзідэнтам Нарвежскай Асацыяцыі Пісьменнікаў (аналаг ПЭН-клуба) на перыяд 1985—1987 гг. і 1999—2001 гг., прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міжнароднага ПЭН-клуба.
Зноскі
- ↑ Adresseavisen — (untranslated), 1998.
- Нарадзіліся 29 мая
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Бускерудзе
- Лаўрэаты прэміі Доблаўга
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі Нарвегіі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Гісторыкі
- Гісторыкі Нарвегіі
- Гісторыкі XX стагоддзя
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Нарвегіі
- Журналісты XX стагоддзя