Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лоск)
Выгляд
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса | |
---|---|
| |
54°16′02″ пн. ш. 26°26′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лоск |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | Народнае дойлідства Беларусі |
Дата пабудовы | 1930 год |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — у в. Лоск Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на ўзгорку. Не дзейнічае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1930 годзе з драўлянага бруса.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб накрыты 2-схільным дахам з вальмамі над 5-гранным прырубам апсіды з невялікай сакрысціяй. Плоскасны галоўны фасад завершаны 3-вугольным шчытом, у тымпане якога прарэзана арачнае акно, якое расчляняе прафіляваны карніз. Уваход вырашаны шырокім прамавугольным праёмам. Неашаляваныя сцены рытмічна падзелены вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках высокіх арачных аконных праёмаў. У перакрытую плоскай столлю малітоўную залу выступаюць хоры, на якія вядзе лесвіца бакавой клеці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лоск) на сайце Radzima.org
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лоск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)