Касцёл Святога Іуды Тадэвуша (Даўгаўпілс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Касцёл Святога Іуды Тадэвуша
55°53′05″ пн. ш. 26°29′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Латвія
Горад Даўгаўпілс
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Іуды Тадэвуша  — колішні езуіцкі касцёл у Даўгаўпілсе ў Латвіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы касцёл езуітаў быў драўляны. Мураваная бажніца пачала будавацца ў першай палове XVIII стагоддзя. Фундатарамі езуіцкай калегіі ў тыя часы з’яўляўся шляхецкі род Борхаў, які заснаваў у 1727 годзе тут «Місію Борхаў» (Missio Borchiana), галоўнай задачай якой была каардынацыя ўсіх каталіцкіх місій Латгаліі.

У 1746 годзе новая цагляная двухвежавая трохнававая бажніца-псеўдабазіліка была асвечана ў гонар Святога Іуды Фадзея інфлянцкім біскупам Юзафам Дамінікам Пузынай, пры гэтым працы над інтэр’ерамі зацягнуліся яшчэ больш за дзесяцігоддзе.

У сваім першапачатковым выглядзе храм праіснаваў да пажара ў комплексе калегіі 17 ліпеня 1749 года. Пажарам былі пашкоджаны дах і вежы.

Да 1751 года асноўныя разбурэнні былі ліквідаваны. У адноўленай вежы быў усталяваны гадзіннік, а ў другой падвешаны два званы. У наступным годзе на вежах i сценах аднавілі дэкор i пафарбавалі ўсё ў адной каляровай гаме. У аздабленні храма прымалі ўдзел вядомыя майстры: жывапісцы Ю. Голдфінгер, I. Васілеўскі, разьбяры па дрэве М. Шульц і І. Швіл.

У Дынабургу, Кацярынай II, быў зацверджаны загад аб будаўніцтве крэпасці. Для гэтай мэты прадугледжвалася выкарыстоўваць тэрыторыю старога горада, дзе размяшчалася езуіцкая калегія, а 21 лютага 1778 года быў зацверджаны план будаўніцтва новага Дынабурга.

У 1810 царскі ўрад выкупіў у езуітаў касцёл, ен быў перададзены ваеннаму ведамству для наступнага пераўтварэння яго ў праваслаўны гарнізонны сабор. Перабудова бажніцы змяніла вонкавы i знешні выгляд былога касцёла.

Былі разабраны барочныя франтоны-шчыпцы з заменай на меншыя класіцыстычнай формы, на вежах былі ўсталяваны маленькія галоўкі, увянчаныя праваслаўнымі крыжамі, цалкам разабраны даўні высокі «мансарднага тыпу» дах з пакрыццём керамічнай дахоўкай з заменай на нізкі класіцыстычны з пакрыццём бляхай, перабудова алтароў i інш. У 1817 годзе сабор быў асвячоны ў імя Раства Хрыстова.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя будуючаяся Дынабургская крэпасць была адной з крэпасцей I класа Расійскай імперыі, але паступова стала губляць сваё значэнне і да моманту заканчэння будаўніцтва ў 1878 годзе стала крэпасцю II класа, а ў 1897 года — Дзвінскай крэпасцю-складам, ужо тады яна лічылася састарэлай і стала апошняй пабудаванай у Еўропе крэпасцю бастыённага тыпу.

Сродкі на рамонт гарнізоннага сабора больш не выдаткоўвалася i ў часы Першай сусветнай вайны храм прыйшоў у запусценне.

Пасля стварэння Латвійскай Рэспублікі ў крэпасці размясціўся латышскі гарнізон, а храм быў адрамантаваны. Пры гэтым галоўны алтар быў пераасвячоны як лютэранскі, алтар у левым прыдзеле быў аддадзены каталікам, алтар у правым прыдзеле — праваслаўным i ў храме па вызначанаму графіку праводзіліся службы ўсіх трох галін хрысціянства.

Падчас Другой сусветнай вайны 27 лютага 1944 года, пры адступленні нямецкіх войскаў дзве вежы бажніцы i бліжэйшыя да яе скляпенні даху былі значна пашкоджаны пры абстрэле артылерыяй.

У 1951 годзе спецыяльная камісія, якая абследавала пашкоджаны храм, прыйшла да высновы, што аднавіць будынак не ўяўляецца магчымым, так як бажніца не мае ні эканамічнай, ні архітэктурнай каштоўнасці. Ён быў разабраны на будматэрыялы[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Езуіцкі касцёл Св. Іуды Фадзея(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 24 лютага 2020.