Касцёл Узвіжання Святога Крыжа і кляштар бенедыкцінак (Слонім)
Касцёл | |
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа і кляштар бенедыкцінак | |
---|---|
53°05′13,32″ пн. ш. 25°19′22,21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Слонім |
Канфесія | каталіцызм |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўніцтва | 1801 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000516 |
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа і кляштар бенедыкцінак — помнік архітэктуры класіцызму. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне Слоніма (сучасная вуліца Чырвонаармейская).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1669 г., у 1801 г. на месцы былых драўляных пабудоў узведзены мураваныя. Ансамбль ордэна ўключаў Крыжаўзвіжанскі касцёл (не захаваўся) і жылы корпус.
У 1920-1930-я гады ў жылым корпусе размяшчалася польская настаўніцкая семінарыя, пасля Другой Сусветнай вайны — сярэдняя школа № 1.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл — манументальнае дзвюхвежавае збудаванне. Яго фасады былі ўпрыгожаны каланадай, у інтэр'еры — сюжэтныя фрэскавыя размалёўкі.
Да касцёла прымыкаў жылы корпус — 2 павярховы Г-падобны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Пластыку фасадаў вызначаюць арытмічна размешчаныя лапаткі. Планіроўка галерэйная. Захаваліся часткова скляпеністыя перакрыцці. Пад будынкам на ўсю даўжыню размешчаны скляпеністыя падвалы, таксама мелі галерэйную планіроўку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 674.