Кацярына Васілеўна Пятрова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Васілеўна Пятрова
Дата нараджэння 21 лістапада 1904(1904-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 1985(1985-01-26) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук (1956)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Кацярына Васілеўна Пятро́ва[1] (21 лістапада 1904 — 26 студзеня 1985) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1956), прафесар (1958).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Алатыр (адміністрацыйны цэнтр Алатырскага раёна Чувашыі). У 1929 годзе скончыла Казанскі фармацэўтычны тэхнікум і працавала загадчыкам аптэкай[2] Казанскага ветэрынарнага інстытута. У 1934 годзе скончыла Казанскі ветэрынарны інстытут. Працавала ў ім у 1935—1937 і 1938—1940 гадах асістэнтам кафедры фармакалогіі[3]. У 1937—1938 і 1940—1941 гадах на кафедры фармакалогіі і таксікалогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута[3]. З 1941 года К. В. Пятрова працавала ветэрынарным урачом у калгасе, у 1944—1946 гадах — дацэнт кафедры фармакалогіі Куйбышаўскага медыцынскага інстытута[3]. У 1946—1973 гадах на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па фармакалогіі і таксікалогіі лекавых рэчываў, больш за 60 артыкулаў. Пад кіраўніцтвам К. В. Пятровай падрыхтаваны 4 кандыдацкіх і адна доктарская дысертацыі[2].

Сярод апублікаванага:

  • Влияние тиаргена на организм при лечнии бабизелиеллоза крупного рогатого скота // Ветеринария, 1953, № 9;
  • Форамокология гемоспоридина и его применение при бабизиеллозе крупного рогатого скота // Пртозойные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1955.

На працягу 12 гадоў абіралася дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета народных дэпутатаў[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]