Кашмірскі чай
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/The_Great_Kashmiri_Salt_tea.png/220px-The_Great_Kashmiri_Salt_tea.png)
Кашмірскі чай — традыцыйны чайны напой, які паходзіць з Індыйскага субкантынента, хутчэй за ўсё, з Кашмірскай даліны. Напой традыцыйна гатуюць у самавары з лісця зялёнага чаю, малака, солі, харчовай соды. Дробка харчовай соды надае чаю яркі ружовы колер. Чай звычайна ўпрыгожваюць невялікай колькасцю дробна нарэзанага міндаля і фісташак.
У Кашміры ў чай традыцыйна дадаюць соль, а не цукар. Кашмірскі чай падаецца ў многіх штатах Індыі, як правіла, у Паўночнай Індыі (Джаму і Кашмір, Хімачал-Прадэш) і раёнах, дзе пражываюць тыбетцы (Майнпат, Чхатысгарх). Чай з’яўляецца неад’емнай часткай кашмірскага сняданку і вячэры. П’юць з рознымі відамі традыцыйнага хлеба, прыгатаванага ў Кашміры.
У Пакістане яго падаюць у спецыяльных выпадках, на вяселлях і ў зімовыя месяцы, з цукрам і арэхамі.