Кашмірская даліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фатаграфія даліны Кашміра са спадарожніка.
Даліна Кашміра паказана карычневым.

Кашмірская даліна (кашм. कश्मीर वादी) — даліна паміж Гімалаямі і горным ланцугом Пір-Панджал. Джахангір быў уражаны далінай і назваў яе «раем на Зямлі». Яна цалкам знаходзіцца ў межах індыйскай часткі штата Джаму і Кашмір. Срынагар размешчаны ў кашмірскай даліне і з'яўляецца яе галоўным горадам, а таксама сталіцай штата. Іншыя асноўныя гарады Анантнаг і Барамула. У даліне не раз адбываліся сутычкі паміж паўстанцамі і індыйскімі ўзброенымі сіламі.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Плошча даліны - 135 км у даўжыню і 32 км у шырыню, тут працякае рака Джэлам. Даліна злучаецца з астатняй часткай Індыі праз тунэль Джавахар каля горада Казігунд, а таксама нацыянальнай аўтадарогай 1А з Джаму (якая зачынена з-за снегападу ў зімовы перыяд). Сярод папулярных турыстычных месцаў у даліне - горналыжныя курорты Гульмарг і Пахалгам, возера Даў, пячоры Амарнатх.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]