Джаму і Кашмір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джаму і Кашмір
जम्मू और कश्मीर
مقبوضہ کشمیر
Jammu and Kashmir
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 26 кастрычніка 1947
Дата скасавання 30 кастрычніка 2019
Насельніцтва (2001)
10,070 млн (18-е месца)
Шчыльнасць 45,31 чал./км² (18-е-е месца)
Плошча 222 236 км²
Вышыня
над узроўнем мора
327 м
Джаму і Кашмір на карце
Часавы пояс UTC+05:30
Код ISO 3166-2 IN-JK
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джаму і Кашмір (англ.: Jammu and Kashmir) — самы паўночны штат Індыі. Гранічыць са штатамі Хімачал-Прадэш і Пенджаб на поўдні, Пакістанам на захадзе і КНР на поўначы і ўсходзе. Плошча — 222 236 км², насельніцтва — 10 млн чалавек (2001; 18-е месца сярод штатаў). Адміністрацыйныя цэнтры — Срынагар (летам) і Джаму (зімой).

Тэрыторыя штата з’яўляецца аб’ектам тэрытарыяльных спрэчак: Пакістан разглядае яе як акупіраваную Індыяй. У сваю чаргу Індыя лічыць пакістанскі Кашмір незаконна адарванай яд яе тэрыторыяй. Частка Кашміра (Ладакх) захоплена Кітаем для яго ваенна-транспартных патрэб (дарога з Сіньцзяна ў заходні Тыбет). Тэрытарыяльныя праблемы неаднаразова прыводзілі да міждзяржаўных ваенных сутыкненняў. Адзін з найбольш мілітарызаваных раёнаў свету.

Канстытуцыя Індыі да 2019 года надзяляла Джаму і Кашмір спецыяльным аўтаномным статусам, гэта адзіны штат Індыі, які атрымаў уласны флаг.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гэта вобласць на паўночным захадзе паўвострава Індастан, колішняе княства ў Гімалаях. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе Індыя і Пакістан абвясцілі сваю незалежнасць ад Брытанскай імперыі. Таксама прадугледжвалася, што ўладарам княстваў будзе дадзена права выбару паміж гэтымі краінамі, або — у асаблівых выпадках — магчымасць пакінуць сваю дзяржаву незалежнай. Махараджа Кашміра Хары Сінгх хацеў захаваць незалежнасць, аднак у 1947 годзе на тэрыторыі княства, большасць жыхароў якога складалі мусульмане, пачалося паўстанне, у яго ўмяшаліся атрады пуштунаў, якія ўварваліся з тэрыторыі Пакістана. У гэтых умовах махараджа звярнуўся да ўрада Індыі з просьбай аб дапамозе і выказаў гатоўнасць далучыцца да Індыйскага Саюза.

Такім чынам, у 1947 годзе пачалася першая індыйска-пакістанская вайна, якая завяршылася ў 1949 з дапамогаю міратворцаў ААН. Кашмір быў падзелены: палова тэрыторый як штаты Джаму і Кашмір увайшла ў Індыю, невялікае ўтварэнне Азад Кашмір лічыцца «асацыяванай дзяржавай Пакістана», а поўнач — пакістанскім рэгіёнам Гілгіт-Балтыстан. На фоне супрацьстаяння частку тэрыторыі паступова заняў Кітай — пад яго кіраваннем з 1950-х гадоў знаходзіцца ўсходняя частка Кашміра пад назвай Аксайчын.

З таго часу хваляванні ў гэтай вобласці не спыняюцца. Тут пастаянна праходзяць пратэсты мясцовага насельніцтва, памежныя сутыкненні паміж Індыяй і Пакістанам, а таксама тэракты, якія праводзяць мусульманскія групоўкі. За гэты перыяд адбылося тры індыйска-пакістанскія вайны. Другая — у 1965 годзе, трэцяя — у 1971.

Улетку 1972 года ў горадзе Сімла тагачасныя кіраўнікі Індыі і Пакістана падпісалі мірнае пагадненне, згодна з якім межы вярталіся да даваенных. У канцы 1980-х у Кашміры рэзка актывізавалася дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, якія патрабуюць «свабоды акупаванага Індыяй Кашміра». Чатырнаццаць гадоў, з 1987 па 2001, практычна ні дня не прайшло без нападу баевікоў або без абстрэлу пагранзастаў таго ці іншага боку. Пік супрацьстаяння прыйшоўся на 1999 год, калі паміж краінамі адбыўся чарговы ўзброены канфлікт, які атрымаў назву «каргільская вайна».

У 1990 годзе ў Джаму і Кашміры было ўведзена прамое прэзідэнцкае кіраванне, сюды перадыслакавалі індыйскія войскі колькасцю да 20 дывізій. З 1995 года ўрад Індыі пачаў аддаваць значна больш увагі штату, у прыватнасці яго эканамічнаму развіццю. У сувязі з гэтым мусульманскае насельніцтва рэгіёна паступова спыніла правядзенне пратэстаў і здзяйсненне тэрактаў, да падрыўной дзейнасці больш актыўна далучыліся баевікі з Афганістана. З 1950-х гадоў ААН заклікае правесці ў Кашміры рэферэндум, каб улічваць меркаванне мясцовых жыхароў у прыняцці палітычных рашэнняў. Нью-Дэлі першапачаткова падтрымліваў гэтую ідэю, але потым вырашыў, што такі крок не патрэбны.

З 2015 года баевікі ў Кашміры перайшлі да тактыкі маштабных тэрарыстычных актаў, якія смяротнікі з «Джаіш-е-Мухамад» ажыццяўляюць супраць індыйскіх сіл бяспекі. Гэта арганізацыя прызнана тэрарыстычнай не толькі ў Індыі, Вялікабрытаніі і ЗША, але і ў самім Пакістане. Усплёск тэрору выклікала забойства вядомага баевіка-сепаратыста Бурхана Вані, якога забіў індыйскі спецназ падчас спецаперацыі 8 ліпеня 2016 года. Так, 10 ліпеня 11 чалавек загінулі ў перастрэлцы з паліцыяй і яшчэ не менш за паўсотні атрымалі раненні. Усяго падчас сутычак з сіламі правапарадку і нападаў тэрарыстаў, якія сталі помстай баевікоў за смерць Бурхана Вані, толькі з чэрвеня па верасень 2016 года загінула 80 чалавек.

Урад Індыі 5 жніўня аб’явіў аб рашэнні адмяніць артыкул 370 Канстытуцыі, якая надзяляла штат Джаму і Кашмір (адзіны штат Індыі з мусульманскай большасцю) асаблівым статусам. 6 жніўня ніжняя палата парламента Індыі Лок Сабха адобрыла рашэнне ўрада краіны аб адмене асаблівага статусу штата Джаму і Кашмір і падзеле яго на дзве тэрыторыі. Раней рашэнне аб змяненні статусу Джаму і Кашміра і падзеле на дзве тэрыторыі адобрыла верхняя палата парламента Індыі. Як паведаміў у парламенце міністр унутраных спраў Індыі Аміт Шах, Джаму і Кашмір страчвае статус штата і становіцца саюзнай тэрыторыяй (мае менш правоў, чым штат). Акрамя таго, ад яго аддзяляецца гістарычная вобласць Ладакх, якая таксама становіцца саюзнай тэрыторыяй[1].

Пасля дадзенага рашэння Нью-Дэлі, у Кашміры распачаліся пратэсты, аднак яны не атрымалі масавы характар, паколькі ў рэгіёне былі прынятыя беспрэцэдэнтныя захады бяспекі. Асцерагаючыся масавых пратэстаў, індыйскія ўлады адключылі ў рэгіёне інтэрнэт і тэлефонную сувязь. Таксама ў Кашмір былі накіраваныя тысячы жаўнераў.

7 жніўня ўлады Пакістана абвясцілі амбасадара Індыі персонай нон грата і спынілі гандлёвыя адносіны з гэтай краінай з прычыны скасавання спецыяльнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага статусу індыйскай часткі Кашміру[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ладахскі краявід

Большасць тэрыторыі штата ляжыць у Гімалаях. Джаму і Кашмір складаецца з трох частак: паўднёвай — Джаму, асновы штата — Кашмірскай даліны і паўночнага «маленькага Тыбета» Ладакха.

Па тэрыторыі штата працякаюць рэкі Інд, Таві, Раві, Джхелум. Тут знаходзіцца і найвялікшы гімалайскі ледавік Сячэн.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з найменш развітых штатаў. Эканоміка Джаму і Кашміра ў асноўным залежыць ад сельскай гаспадаркі (садоўніцтва, рыбалоўства) і турызму (паломніцтва да індуісцкіх, мусульманскіх і будыйскіх святынь).

ВУП — 12 млрд долл. ЗША (2006) — 19-е месца сярод штатаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны штат Індыі з пераважна мусульманскім насельніцтвам (65 %). У Кашмірскай даліне мусульман 95 %. У Джаму індуістаў 67 %, мусульман 27 %, сікхаў 5 %. У Ладакху будыстаў 51 %, астатнія — галоўным чынам мусульмане.

Асноўныя мовы — кашмірская, урду, пенджабская, ладакхская. Хіндзі і англійская ўжываюца як другія мовы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]