Кая (святы гай)
Выгляд
Святыя лясы Кая Міджыкенда* | |
---|---|
Sacred Mijikenda Kaya Forests** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Кенія |
Тып | культурны |
Крытэрыі | iii, v, vi |
Спасылка | 1231 |
Рэгіён*** | Афрыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2008 (32 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Кая — святыя лясы афрыканскага народа міджыкенда. Размешчаныя ўздоўж кенійскага ўзбярэжжа Індыйскага акіяна агульнай працягласцю каля 200 км. У гаёх захаваліся асобныя ўмацаваныя вёскі (таксама вядомыя як кая), найстарэйшыя з якіх паўсталі ў XVI стагоддзі. Вёскі былі населены плямёнамі міджыкенда да 1940-х гадоў, а ў цяперашні час шануюцца іхнімі нашчадкамі як святыні і месцы жыхарства продкаў.
У 2008 годзе 11 святых гаёў кая агульнай плошчай 1538 га былі занесены ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO[1]. У 2009 годзе традыцыі і практыкі, асацыяваныя з паселішчамі кая ў святых гаях міджыкенда, была занесены ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO[2].
Зноскі
- ↑ Sacred Mijikenda Kaya Forests (англ.). UNESCO (1 лютага 2013).
- ↑ Traditions and practices associated with the Kayas in the sacred forests of the Mijikenda (англ.). UNESCO (1 лютага 2013).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Апісанне на старонцы UNESCO (англ.)