Каўдылізм
Каўдылья Іспаніі | |
---|---|
Скасаваная дзяржаўная пасада | |
Асабісты штандар Франка | |
Франсіска Франка (апошні на пасадзе) | |
Краіна | Іспанія |
Папярэдняя пасада | Прэзідэнт Другой Іспанскай Рэспублікі |
Пасада-пераемніца | Кароль Іспаніі |
Першы на пасадзе | Франсіска Франка |
Апошні на пасадзе | Франсіска Франка |
Рэзідэнцыя | Мадрыд |
Заснавана | 1 красавіка 1939 |
Скасавана | 20 лістапада 1975 |
Каўдылі́зм (ад каўдылья ісп.: caudillo — «правадыр», афіцыйны тытул іспанскага дыктатара Франка) — рэжым асабістай улады дыктатараў у Іспаніі (да 1975 года) і шэрагу краін Лацінскай Амерыкі, які ўсталяваўся ў выніку ваеннага перавароту і абапіраецца непасрэдна на ваенную сілу.
Для каўдылізму характэрны ліквідацыя правоў і свабод, усталяванне прававога тэрору і рэпрэсій, прамыя расправы з палітычнымі праціўнікамі[1].
У лацінаамерыканскіх краінах, у прыватнасці, у былых іспанскіх калоніях, ваенныя перавароты, у выніку якіх да ўлады прыходзілі ваенныя дыктатары, вылічаюцца літаральна сотнямі.[2]
Рэжымы каўдылья, як правіла, няўстойлівыя. Каўдылья хутка растрачваў свой палітычны аўтарытэт, сацыяльная апора яго ўлады няўмольна звужалася, а сам ён станавіўся ахвярай новай змовы[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Права Р.Ф
- ↑ Фостер У. З. Очерк политической истории Америки. — М.: Издательство иностранной литературы, 1953.
- ↑ Под общ. ред. проф. Крашенинниковой Н. А. и проф. Жидкова О. А. История государства и права зарубежных стран. Учебник для вузов. — М.: Издательская группа НОРМА-ИНФРА, 1998. Архівавана 22 лютага 2007.