Квеціна
Выгляд
Квеціна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 175,5[1] м |
Даўжыня | 0,92 км |
Шырыня | 0,41 км |
Плошча | 0,3 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,35 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Кве́ціна — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ракітаўка, за 34 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, прыкладна за 2 км на поўдзень ад вёскі Болюта. Знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Сялява»[2].
Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,92 км, найбольшая шырыня 0,41 км, даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Найбольшая глыбіня 1,5[3] м. Аб'ём вады ў возеры каля 0,3[3] млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя і забалочаныя. Пойма забалочаная, шырынёй 100—250 м. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у Ракітаўку.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 12. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)