Перайсці да зместу

Ракітаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ракітаўка
Характарыстыка
Даўжыня 21 км
Басейн 119 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2,3 км ад вёскі Гара
 • Каардынаты 54°37′40″ пн. ш. 29°23′47″ у. д.HGЯO
Вусце Сялява
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Калодніца
 • Вышыня 167,7 м
 • Каардынаты 54°32′30″ пн. ш. 29°10′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сялява → Лукомка → Ула → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіёны Віцебская вобласць, Мінская вобласць
Раёны Чашніцкі раён, Крупскі раён
physical
Ракітаўка
Ракітаўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ракі́таўка, Кветанка — рака ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці і Крупскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня ракі 21 км. Вадазбор сярэднеўзгорысты, плошча 119 км². Пачынаецца за 2,3 км ад вёскі Гара (Чашніцкі раён) і ўпадае ў возера Сялява каля аграгарадка Калодніца (Крупскі раён). Рэчышча на працягу 13 км ад вытоку каналізаванае. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.

У басейне Ракітаўкі азёры Болюцкае, Квеціна. У Чашніцкім раёне ў басейне ракі нізіннае балота Абрубы-Чысцік[1].

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 20. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Ракітаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 284. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 36—37. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 15, 45. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.