Заказнік Сялява

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сялява
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 19 261 га
Дата заснавання 1993
physical
Сялява
Сялява
physical
Сялява
Сялява

Сялява — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Крупскім раёне Мінскай вобласці і Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці.

Заснаваны ў 1993 г. з мэтай аховы ўнікальнага ландшафтна-азёрнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Плошча 19261 га, уключае азёры Сялява, Абіда, Худава, Болюцкае, Квеціна, прылеглыя лясы і сельскагаспадарчы ўгоддзі.

Рэльеф буйна- і дробнаўзгорысты з хваліста-марэнна-азёрнымі ландшафтамі Беларускага Паазер'я. У флоры 578 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 27 водарасцей, у т.л. 11 рэдкіх і знікаючых відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: купальнік горны, баранец звычайны, гайнік цёмна-чырвоны, пярэсна еўрапейская, шпажнік чарапіцавы і інш. Шмат лекавых, дэкаратыўных, кармавых відаў. У фаўне 40 відаў млекакормячых, 142 — птушак, 10 — амфібій, 5 — рэптылій, у т.л. ў Чырвонай кнізе 20 відаў: соня арэшнікавая, барсук, буры мядзведзь, скапа, змеяед вялікі, падворлік малы, паганка малая, бугай вялікі, бугай малы, каршачок, дзербнік, пустальга звычайная. У азёрах прамысловымі з'яўляюцца лешч, шчупак, сом, язь, судак, плотка, гусцяра.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]