Перайсці да зместу

Прыгодніцкая відэагульня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Квэст)

Прыгодніцкая гульня (англ.: adventure game) або Квэст (англ.: quest) — адзін з асноўных жанраў камп’ютарных гульняў, які ўяўляе сабой інтэрактыўную гісторыю з галоўным героем, кіраваным гульцом. Найважнейшымі элементамі гульні ў жанры квэста ёсць уласна апавяданне і даследаванне свету, а ключавую ролю ў гульнявым працэсе грае рашэнне галаваломак і задач, якія патрабуюць ад гульца разумовых высілкаў. Такія характэрныя для іншых жанраў камп’ютарных гульняў элементы, як баі, эканамічнае планаванне і задачы, якія патрабуюць ад гульца хуткасці рэакцыі і хуткіх зваротных дзеянняў, у квэсце зведзены да мінімуму або зусім адсутнічаюць[1]. Гульні, якія аб’ядноўваюць у сабе характэрныя прыкметы квэстаў і жанра action, вылучаюць у асобны жанр — прыгодніцкі экшан.

Зноскі

  1. Adams, Ernest. Fundamentals of Game Design. — 2nd edition. — Berkeley, CA: New Riders, 2010. — С. 547. — 700 p. — ISBN 978-0321643377.