Перайсці да зместу

Келіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Келіх. Налібоцкая шкляная мануфактура, 1730-я гады. Паштовая марка Беларусі

Келіх (ад ням. Kelch[1]) — пасудзіна для віна.

Адрозніваюць келіхі:

  • для шампанскага. Ёмістасць — 125—150 г. Канічнай, падоўжанай, цыліндрычнай, грушападобнай і краманчатай формы.
  • для сокаў і піва. Ёмістасць — 250—400 г. Цыліндрычнай формы на нізкай ножцы.
  • для фруктова-ягадных сокаў, фруктова-ягадных кактэйляў з марожаным або малочных. Ёмістасць — 250—350 г.

Цікава, што класічныя келіхі для салодкага шампанскага вырабляліся па форме і памеру грудзей каралевы Францыі Марыі-Антуанэты, якая была абезгалоўлена ў Парыжы ў 1793 годзе. Гэтыя келіхі адпавядаюць памеру «У» паводле міжнароднай класіфікацыі памераў жаночых бюстаў і аб'ёму ў 200 мл, паводле метрычнай сістэмы. У наш час такія келіхі выкарыстоўваюцца для падачы шампанскага даволі рэдка.[2]

У 1950-я гг. аўстрыец Клаус Іозеф Рыйдэль стварыў розныя тыпы келіхаў для вінаў розных рэгіёнаў Францыі, Аўстрыі, Італіі, тэкілы, аквавіту, вермута, кіршвасеру, грапы і іншых напояў. Вынайдзеныя ім формы выкарыстоўваюцца і ў наш час.[3]

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.642
  2. Урокі келіха Архівавана 15 кастрычніка 2008.
  3. Riedel, Аўстрыя Архівавана 12 жніўня 2011.