Куфель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Куфель

Ку́фель[1] польск.: kufel, таксама ку́халь (ад ням. с-в-ням. kuefel), кухлік, куфлік — цыліндрычная пасудзіна для піцця, з прамавугольнай або петлепадобнай ручкай для піцця. Можа быць выкананы з розных матэрыялаў напр. шкла, гліны, керамікі, метала, фаянсу, фарфору, волава, серабра, альбо дрэва. Куфелі звычайна былі гладкія. Найчасцей мае ёмістасць ад 0,25 да 1 л.

Керамічныя куфелі часам сціпла аздаблялі рэльефным лінейным арнаментам пад венчыкам і ў прыдоннай частцы. Шырока выкарыстоўваліся ў 2-й палове XVI ст. Фрагменты паліваных (зялёная, радзей карычневая паліва на абедзвюх паверхнях) керамічных, а таксама шкляныя куфлі знойдзены пры раскопках у Віцебску, Крычаве, Лідзе, Магілёве, Мсціславе і інш. гарадах. Часам куфель выраблялі на заказ і багата аздаблялі (напрыклад, XVII ст. з раскопак Магілёўскай ратушы маюць выяву герба горада). Металічныя куфелі часта мелі накрыўку.

На куфель нярэдка наносіцца атрыбутыка бровару або гатункі піва. Такія куфлі выкарыстоўваюцца вытворцамі піва для прасоўвання свайго тавару на рынку, у прыватнасці, прэзентуюцца ў рэкламных акцыях.

Старадаўнія куфлі

Раней вырабляліся з шкл

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне Куфель і кухаль у адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.692
  2. Клышка А. Гаворым і чытаем па-беларуску: Самавучыцель беларускай мовы // Маладосць , 1991, № 1—7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганецкая, І. У. Маёліка на Беларусі XI — XVIII стст. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 89 с., 16 л. іл.
  • Здановіч, Н. І., Трусаў, А. А. Беларуская паліваная кераміка XI — XVIII стст. / Н. І. Здановіч, А. А. Трусаў; Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 182, [2] с.