Келіх
Выгляд
Келіх (ад ням. Kelch[1]) — пасудзіна для віна.
Адрозніваюць келіхі:
- для шампанскага. Ёмістасць — 125—150 г. Канічнай, падоўжанай, цыліндрычнай, грушападобнай і краманчатай формы.
- для сокаў і піва. Ёмістасць — 250—400 г. Цыліндрычнай формы на нізкай ножцы.
- для фруктова-ягадных сокаў, фруктова-ягадных кактэйляў з марожаным або малочных. Ёмістасць — 250—350 г.
Цікава, што класічныя келіхі для салодкага шампанскага вырабляліся па форме і памеру грудзей каралевы Францыі Марыі-Антуанэты, якая была абезгалоўлена ў Парыжы ў 1793 годзе. Гэтыя келіхі адпавядаюць памеру «У» паводле міжнароднай класіфікацыі памераў жаночых бюстаў і аб'ёму ў 200 мл, паводле метрычнай сістэмы. У наш час такія келіхі выкарыстоўваюцца для падачы шампанскага даволі рэдка.[2]
У 1950-я гг. аўстрыец Клаус Іозеф Рыйдэль стварыў розныя тыпы келіхаў для вінаў розных рэгіёнаў Францыі, Аўстрыі, Італіі, тэкілы, аквавіту, вермута, кіршвасеру, грапы і іншых напояў. Вынайдзеныя ім формы выкарыстоўваюцца і ў наш час.[3]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.642
- ↑ Урокі келіха Архівавана 15 кастрычніка 2008.
- ↑ Riedel, Аўстрыя Архівавана 12 жніўня 2011.