Кесадылья

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кесадылья з баранінай

Кесадылья (ісп.: quesadilla, літар. Сырная Тартылья) — страва мексіканскай кухні. Кесадылья ўяўляе сабой дзве аладкі тартыльі з начыннем, у якое абавязкова ўваходзіць сыр, падсмажаныя на патэльні або ў фрыцюры. За кошт падсмажвання сыр у начынні плавіцца і тым самым змацоўвае абедзве тартыльі. Таксама замест двух аладак можна скласці адну тартылью напалову.

У якасці начынкі можна выкарыстоўваць розныя віды мяса (у першую чаргу, курынае), гародніну, грыбы, абавязкова сыр. Гатовую кесадылью звычайна разразаюць на чвэртачкі і падаюць з вострым соусам (часцей за ўсё, сальсай) і крэм-фреш або смятанай. Таксама часта падаюць лёгкі агароднінную салату.

Галоўнае адрозненне ад падобных страў — бурыта, чымічанга, энчылада, такас — заключаецца ў тым, што тартыльі складаюць напалову, а не заварочваюць ў яе начынне.