Смятана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Бліны са смятанай і ікрой

Смята́на (праслав.: sъmętana ад sъmětati — сымаць, скідаць) — кісламалочны выраб з высокім змяшчэннем тлушчу.

Вырабляюць з верхняга пласта скіслага малака, то бок з вяршкоў пасля малочнакіслага бражэння.

Пры прамысловай вытворчасці смятаны малако спачатку сепаруюць (дзеляць на вяршкі і абястлушчанае малако), затым атрыманыя вяршкі пастэрызуюць каб знішчыць шкодныя мікробы і сквашваюць — уносяць закваску з малочнакіслых мікраарганізмаў.

Назва ў розных краінах[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. «ГОСТ Р 52092-2003 Сметана. Технические условия», гэты ДАСТ прызнаецца таксама і ў Беларусі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]