Кломля
Выгляд
Кломля — традыцыйная рыбалоўная прылада ў выглядзе трохграннай прызмы, абцягнутай сеткай (апрача адной бакавой грані). Лакальная назва баўтуха. Рабілі яе на драўляным каркасе (была і з прутоў). Рыбу лавілі ўдваіх уброд: тапілі кломлю ў вадзе, а затым, падцягваючы яе да берага і боўтаючы нагамі, заганялі рыбу ў пастку. Рыбная лоўля кломляй была пашырана на Палессі, сустракалася на Гродзеншчыне. Кломля мела даўжыню каля 3 аршын.
Захаваліся звесткі аб выкарыстанні кломлі на Спораўскім возеры ў 2-й палове XIX стагоддзя[1].
Зноскі
- ↑ Ставрович Федор. Село Спорово // Виленский сборник. Вильна: издал В. Кулин, 1869. С. 88-98.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кломля // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.