Спораўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спораўскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138 м[1]
Даўжыня 5,6 км
Шырыня 3 км
Плошча 11,5 км²
Аб’ём 0,0187 км³
Даўжыня берагавой лініі 19,5 км
Найбольшая глыбіня 2,2 м
Сярэдняя глыбіня 1,4 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,2 ‰
Празрыстасць 0,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 3030 км²
Упадаюць Ясельда, Плёса
Выцякаюць Ясельда
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Спораўскае возера (Беларусь)
Спораўскае возера
Спораўскае возера
Спораўскае возера (Брэсцкая вобласць)
Спораўскае возера
Спораўскае возера
Map

Спо́раўскае во́зера[2] — возера на мяжы Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў Брэсцкай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў 26 км на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза, каля аграгарадка Спорава ў Спораўскім заказніку, недалёка ад Спораўскіх балот.

Плошча паверхні — 11,5 км², вадазбору — 3030 км². Найбольшая даўжыня 5,6 км, найбольшая шырыня 3 км, найбольшая глыбіня — 2,2 м, сярэдняя глыбіня — 1,4 м, даўжыня берагавой лініі — 19,5 км. Праз Спораўскае возера працякае рака Ясельда, упадае рака Плёса і некалькі ручаёў.

Цэнтральная частка ложа выслана сапрапелем, дно да глыбіні 0,5—0,7 м пясчанае. Схілы катлавіны нізкія, на паўночным захадзе вышынёй да 5 м, забалочаныя, парослыя хмызняком. Берагі тарфяністыя, забалочаныя, на поўначы пясчаныя. Возера эўтрофнае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 150—200 м ад берага і да глыбіні 0,5 м.

Мясцовая фаўна прадстаўлена:

Спораўскае возера — гэта самае буйное ў Еўропе месцапражыванне вяртлявай чаротаўкі.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. БелЭн, 2002

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]