Клімат Брэста
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Метэаназіранні ў Брэсце вядуцца з 1834 года. Клімат у раёне горада — умерана кантынентальны[1]. З-за ўплыву марскіх паветраных мас характэрна мяккая зіма і ўмерана цёплае лета. Цыклоны, якія з’яўляюцца прычынай гэтага, прыходзяць з Атлантычнага акіяна, прасоўваючыся з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпература студзеня −2,7 °C, ліпеня +20,8 °C. Гадавая колькасць ападкаў 609 мм. Сярэднегадавая тэмпература паветра ў Брэсце складае +8,8 °C, сярэднегадавая хуткасць ветру — 2,6 м/с, сярэднегадавая вільготнасць паветра — 76 %. Вегетацыйны перыяд доўжыцца 214 сутак.[2]
Сярэдняя сутачная тэмпература падае ніжэй за нуль, у сярэднім 4 снежня, пасля чаго наступае кліматычная зіма. Надвор'е зімой, як правіла, няўстойлівае, з рэгулярнымі адлігамі, таму снежны покров можа за зіму ўсталёўвацца і сыходзіць некалькі разоў. Апошні зімні дзень выпадае ў сярэднім на 3 сакавіка, гэта значыць зіма доўжыцца 91 дзень. Сярэдняя працягласць кліматычнага лета (з перыядам сярэднясутачных тэмператур вышэй +15 градусаў) складае 112 дзён. Пачынаецца лета ў сярэднім 18 мая, апошні дзень летняга перыяду даводзіцца на 6 верасня.. Вясной сярэдняя сутачная тэмпература паветра вышэй 5 °C усталёўваецца, у сярэднім, 30 сакавіка і дасягае 10 °C 22 красавіка. Увосень сярэднясутачная тэмпература апускаецца ніжэй +10 °C 7 кастрычніка і ніжэй +5 °C 3 лістапада.[3].
У годзе ў сярэднім 160 дзён ідзе дождж, 68 дзён — снег. Туманы назіраюцца на працягу 33 дзён, навальніцы — 27 дзён.[4]
Тэмпература паветра
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Брэста за перыяд 2001 - 2011 гг | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 11,4 | 14,4 | 19,4 | 26,5 | 31,6 | 32,0 | 35,0 | 35,5 | 31,5 | 24,4 | 19,0 | 12,3 | 35,5 |
Сярэдні максімум, °C | −0,8 | 0,5 | 6,4 | 14,4 | 19,8 | 22,7 | 26,0 | 24,5 | 19,3 | 12,2 | 6,2 | 0,4 | 12,6 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −2,7 | −1,9 | 2,7 | 9,3 | 14,6 | 17,5 | 20,8 | 19,3 | 14,2 | 8,6 | 4,0 | −1,2 | 8,8 |
Сярэдні мінімум, °C | −4,6 | −4,3 | −1 | 4,2 | 9,4 | 12,3 | 15,5 | 14,1 | 9,2 | 5,0 | 1,8 | −2,9 | 4,9 |
Абсалютны мінімум, °C | −26,1 | −22 | −14,9 | −4,8 | −1,2 | 4,0 | 8,8 | 4,9 | −2 | −5,8 | −14,2 | −22,2 | −26,1 |
Норма ападкаў, мм | 42 | 38 | 31 | 29 | 76 | 62 | 83 | 77 | 48 | 41 | 41 | 42 | 609 |
Крыніца: www.weatheronline.co.uk экстрэмумы і ападкі з Кліматычнага манітора |
Зноскі
- ↑ Брест. Энциклопедический справочник. — Мн.: Белорусская энциклопедия им. П. Бровки, 1987. — С. 9.
- ↑ «После раздела Речи Посполитой», gerb.brestobl.com (Праверана 27 красавіка 2009)
- ↑ Погода и Климат
- ↑ Погода и Климат. Климат Бреста