Ковенскае вікарыяцтва
Ковенскае вікарыяцтва | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Расійская імперыя, Літва |
Епархіяльны цэнтр | Коўна |
Заснавана | 1843 |
Скасавана | 1945 |
Ковенскае вікарыяцтва — вікарыяцтва Віленскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы, якое існавала ў 1843—1945 гады. Епархіяльны цэнтр знаходзіўся ў горадзе Коўна (цяпер Каўнас, Літва).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утворана ў 1843 годзе ў сувязі з заснаваннем Ковенскай губерні па хадайніцтве епіскапа Літоўскага Іосіфа. Настаяцель Віленскага Свята-Духава манастыра архімандрыт Платон (Гарадзецкі) быў пасвечаны ў епіскапа Ковенскага, другога вікарыя Літоўскай епархіі.
Першапачаткова епіскапы Ковенскія жылі ў Пажайскім Свята-Успенскім манастыры ў 9 вёрстах ад Коўна, настаяцелямі якога яны з’яўляліся. Епіскапы клапаціліся не толькі аб Пажайскім манастыры, у іх абавязкі ўваходзіла таксама апека пра іншыя невялікія манастыры Ковенскай губерні. Кафедрамі епіскапаў Ковенскіх да Першай сусветнай вайны былі Нікольскі і Петрапаўлаўскі храмы ў Коўне. З 1881 года епіскап Ковенскі Данат згадваецца як 1-ы вікарый Літоўскай епархіі.
З 1911 года на сродкі Ковенскага епіскапа Елеўферыя пры Нікольска-Петрапаўлаўскім брацтве выдавалася адзіная ў Коўна руская газета «Литовская Русь». Таксама сіламі Ковенскіх епіскапаў і Ковенскага брацтва да 1915 года ўтрымліваліся брацкі прытулак на 25 сірот і школа на 70 чалавек. Ковенскае брацтва спыніла існаванне ў верасні-кастрычніку 1915 года, адразу пасля акупацыі Коўна нямецкімі войскамі; Брацтва было адноўлена ў 1926 года, дзейнічала да 1940 года.
Са жніўня 1915 года епіскап Елеўферый арганізаваў эвакуацыю Пажайскага і Сурдзегскага манастыроў і неўзабаве выехаў у Маскву. 28 чэрвеня 1917 годзе ў сувязі з абраннем 21 чэрвеня на Маскоўскую кафедру архіепіскапа Літоўскага Ціхана, епіскап Елеўферый быў прызначаны часова кіраўніком Літоўскай епархіяй. У канцы 1917 года епіскап прыбыў у Дзісну, адзіную частку Літоўскай епархіі, не занятую нямецкімі войскамі. У лістападзе 1918 года пераехаў у Вільню (Вільнюс). Пазней было заснавана Каўнаскае праваслаўнае духоўнае праўленне. Пастановай патрыярха Ціхана і Сінода ад 28 чэрвеня 1921 года епіскап Елеўферый быў узведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны на Віленскую кафедру кіруючым архірэем.
У сакавіку 1922 года Віленскі край быў афіцыйна далучаны да Польшчы. З 14 кастрычніка 1922 да пачатку лютага 1923 года архіепіскап Елеўферый знаходзіўся пад арыштам па загадзе польскіх уладаў. Пасля вызвалення архірэй быў высланы з Польшчы, 6 лютага ён прыбыў у Каўнас — часовую сталіцу Літоўскай Рэспублікі. У сувязі з тым, што кафедральны Петрапаўлаўскі сабор у Каўнасе яшчэ ў 1919 годзе быў адабраны ў вернікаў, кафедральным храмам стала могілкавая Васкрасенская царква. У 1932 года быў закладзены віленскі кафедральны Благавешчанскі сабор, асвечаны ў 1935 годзе. У кастрычніку 1939 года Віленскі край быў перададзены Літве, мітрапаліт Елеўферый вярнуўся ў Вільню.
26 красавіка 1942 года мітрапаліт Віленскі Сергій узначаліў хіратонію архімандрыта Данііла ў епіскапа Ковенскага (Каўнаскага), вікарыя Літоўскай епархіі. Пасля забойства 23 красавіка 1944 года мітрапаліта Сергія, епіскап Данііл стаў першым кандыдатам на пасаду экзарха паводле завяшчання нябожчыка. 8 мая епіскап Данііл абвясціў аб уступленні на пасаду часова кіраўніка Віленскай і Літоўскай епархіяй з правамі намесніка Патрыяршага экзарха Прыбалтыкі, тады ж ён быў узведзены ў сан архіепіскапа Ковенскага. У ліпені 1944 года зняты з кафедры акупацыйнымі ўладамі і арыштаваны, вызвалены ў маі 1945 года. Жыў у Чэхаславакіі, у канцы 1945 года вярнуўся ў СССР, у студзені 1946 года (па іншых звестках, 30 снежня 1945) прызначаны на Пінскую і Брэсцкую кафедру.
Епіскапы
[правіць | правіць зыходнік]- Платон (Гарадзецкі) (8 верасня 1843 — 6 лістапада 1848)
- Яўсевій (Ільінскі) (1 студзеня 1849 — 29 сакавіка 1851)
- Філарэт (Малышэўскі) (28 траўня 1851 — 13 верасня 1860)
- Аляксандр (Дабрынін) (21 лістапада 1860 — 14 жніўня 1868)
- Іосіф (Драздоў) (11 верасня 1868 — 7 снежня 1874)
- Яўгеній (Шаршылаў) (10 лютага 1875 — 16 мая 1877)
- Уладзімір (Нікольскі) (16 мая 1877 — 14 мая 1881)
- Данат (Бабінскі-Сакалоў) (14 мая 1881 — 6 сакавіка 1882)
- Сергій (Спаскі) (30 траўня 1882 — 7 чэрвеня 1885)
- Смарагд (Траецкі) (15 верасня 1885 — 2 кастрычніка 1886)
- Антанін (Дзяржавін) (18 кастрычніка 1886 — 14 сакавіка 1889)
- Кірыл (Арлоў) (13 траўня 1889 — 26 снежня 1890)
- Грыгорый (Палятаеў) (3 лютага 1891 — 22 лістапада 1892)
- Хрыстафор (Смірноў) (19 снежня 1892 — 6 чэрвеня 1897)
- Міхаіл (Цёмнарусаў) (6 жніўня 1897 — 22 верасня 1899)
- Міхаіл (Ермакоў) (20 кастрычніка 1899 — 6 верасня 1903)
- Сергій (Пятроў) (6 верасня 1903 — 25 студзеня 1907)
- Кірыён (Садзаглішвілі) (25 студзеня 1907 — 15 лютага 1908)
- Уладзімір (Філантропаў) (22 сакавіка 1908 — 25 чэрвеня 1911)
- Елеўферый (Богаяўленскі) (21 жніўня 1911 — 15 чэрвеня 1921)
- Данііл (Юзьвюк) (26 красавіка 1942 — 30 снежня 1945)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новинский В., прот. Очерк истории Православия в Литве. — Вильнюс: Православное братство Литвы, 2005.
- В. Г. Пидгайко. Ковенское викариатство // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2014. — Т. XXXVI. — С. 175-176. — 752 с. — 29 000 экз. — ISBN 978-5-89572-041-7.